Навіны

Праект- мэнэджмент для супрацоўнікаў арганізацыі “Карытас” у Беларусі”

Як правільна і ў карэктнай форме прадставіць праекты дабрачынных ініцыятыў? Як належным чынам прадставіць мэтавую аўдыторыю і зрабіць так, каб праект пачаў дзейнічаць згодна з еўрапейскімі стандартамі? Якім чынам добра складаць справаздачы, бюджэт праектаў і як еўрапейскія эксперты праводзяць кантроль вынікаў і дасягненняў?
На ўсе гэтыя пытанні шукалі адказ супрацоўнікі “Карытас” у Беларусі  падчас працоўнай сустрэчы Зігрыд Шпіндльбэк, прадстаўніком з партнёртскага “Карытас” з Лінца (Верхняя Аўстрыя). 

Падрабязней...

Карытас вядзе “Дыялог: аб перажытым – з любоўю да роўнага” з пажылымі людзьмі Беларусі

16 кастрычніка у Рэспубліканскім Палацы Культуры Прафсаюзаў урачыста завяршыўся 2-х гадовы праект “Карытас” Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі “Дыялог: аб перажытым – з любоўю да роўнага”, накіраваны на дапамогу былым вязням канцэнтрацыйных лагераў, ахвярам вайны і проста людзям сталага веку.

Падрабязней...

У Гомелі правядуць бясплатныя курсы па жэставай мове для глухіх дзяцей і іх бацькоў

Часта дзіця з «Краіны глухіх» адчувае ізаляцыю нават ва ўласнай сям'і, яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя.
Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас - Міласэрнасць» працягвае рэалізацыю праграмы па арганізацыі бясплатных заняткаў па вывучэнню жэставай мовы. Гэтыя заняткі прызначаныя для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і адчуваюць цяжкасці ў зносінах з уласнымі дзецьмі.

Падрабязней...

Да Дня Маці: Свята для мам і дзяцей з праблемамі слыху

Слова “мама” адно з першых, што гаворыць дзіця. А часам патрэбны гады, каб навучыцца гаварыць, чуць, і тады гэтае слова, прамоўленае з маленькіх вуснаў, становіцца асабліва дарагім. І за кадрам застаюцца аперацыі, недаспаныя ночы і высілкі бацькоў, якія жадаюць шчасця і здароўя свайму дзіцяці.

Падрабязней...

Дзень Маці разам з Нацыянальным «Карытас»

Праз некалькі дзён ў Беларусі будзе адзначацца Дзень Маці, калі зноў і зноў узносяцца словы падзякі для тых, праз каго мы прыйшлі на гэты свет, за іх чулае, любячае сэрца.  Шмат прыгожых слоў і віншаванняў ужо сказана і будзе сказана ў гэтыя дні за тую любоў і штодзенны клопат, які часам, застаецца незаўважаным  і за які не заўсёды гаворым дзякуй. 

14 кастрычніка дабрачыннае  каталіцкае таварыства  “Карытас”  разам з дабрачынным гуманітарным мясцовым  фондам “Гармонія гукаў”  арганізоўвае свята для мам і дзяцей з праблемамі слыху.

Падрабязней...

«Кожны ў сілах зрабіць свет лепшым»: «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і фонд «AVE» арганізавалі для моладзі паездку ў Варшаву

Мы сустрэліся з дзяўчынай, якая арганізавала мясцовы фестываль у адным з раёнаў Варшавы. Тут кожны мог паказаць тое, што ўмее або чым захапляецца. Было праведзена мноства майстар-класаў, сустрэч, канцэртаў і конкурсаў. Мы зайшлі і ў першую прыватную бібліятэку ў Польшчы, дзе няма бланкаў або чытацкіх білетаў: проста можна прыйсці і ўзяць кнігі, якія спадабаліся, або прынесці сюды свае. У такой нефармальнай атмасферы ўсе адчуваюць сябе як дома.

Падрабязней...

Свята з "Caritas" Віцебскай дыяцэзіі напярэдадні Дня пажылога чалавека

У чарговы раз напярэдадні Дня пажылога чалавека, які адзначаецца 1 кастрычніка, «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, пры фінансавай падтрымцы фонду «Рэнавабіс», арганізавалі свята для пажылых людзей.

Падрабязней...

«Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правёў мерапрыемствы для пажылых людзей, якія былі вязнямі фашызму

На тэрыторыі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў рамках праекта «Дыялог: пра перажытае — з любоўю да роўнага» ў чарговы раз прайшлі мерапрыемствы для пажылых людзей, якія былі вязнямі фашызму.

Падрабязней...

Міжнародная сустрэча валанцёраў «Карытас» у Беларусі

З 8 па 18 верасня ў Беларусі адбывалася таварыская сустрэча валанцёраў з  Карытас Польшча і Карытас Гродна у рамках міжнароднага праекту “Гісторыя дабрачыннасці на беларускіх землях да ІІ Сусветнай Вайны”. Гэты праект, які распачаўся у 2013 годзе,  мае на мэце і адукацыйныя мерапрыемствы, накшталт такога, якое адбывалася ў гэтыя дні.

Падрабязней...

Канікулы з «Карытас»: чым запомніцца для тысячы беларускіх дзяцей летні адпачынак?

Куды за новымі ўражаннямі паехалі каля тысячы дзецей з Беларусі і як арганізаваны гэты адпачынак? Што такое педагогіка Януша Корчака і як згодна з ёй ўспрымаецца і выхоўваецца  дзіця?

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы