Рэлiгiйная мiсiя «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Рыма-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь.
Бр. Анатоль Ярошка, OFMCap, дырэктар.
Адрас: 220058, Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Сайт: www.caritas-minsk.by
Тэлефон/факс: + 375 (17) 515 31 08
У 1991 годзе па даручэнні арцыбіскупа Казіміра Свёнтка кс. Міхал Сапель пачаў арганізацыю «Карытас» практычна на пустым месцы, паколькі перадача будынкаў касцёлаў ва ўласнасць прыходаў у той час толькі пачыналася. З 1992 года «Карытас» Лінц дапамагаў у станаўленні Мінска-Магілёўскага «Карытас».
«Карытас» Мінска ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1992 года. У маі 1999 года арганізацыя «Карытас» была перарэгістравана ў Дзяржаўным камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і атрымала статус «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі».
Асноўнай мэтай дзейнасці "Карытас" Мінска-Магілёўскаў архідыяцэзіі з'ўляецца дапамога найбольш патрабуючай частцы грамадства: дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, дзецям і моладзі з асаблівасцямі развіцця, дзецям-сіротам, малазабяспечаным асобам, старэйшым людзям, шматдзетным, няпоўным сем'ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі - незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай ці расавай прыналежнасці.
"Карытас" Мінска-Магілёўскаў архідыяцэзіі працуе па наступных напрамках:
- Дапамога дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Пры Карытас Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі існуе Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр св. Лукі ў в. Ляскоўка (Мінскі р-н), у якім на дабрачыннай падставе размяшчаюцца дзеці, якія праходзяць абследванне, лячэнне ці рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, разам з апекунамі.
- Дапамога дзецям і моладзі з асаблівасцямі развіцця. На базе Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі праводзіцца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця. Сумесна з Аддзяленнямі дзённага прабывання для інвалідаў у Мінскай і Магілеўскай абласцях створаны шэрах творчых і працоўных майстэрань для людзей з асаблівасцямі развіцця. Сумесна з грамадскай арганізацыяй "Геном" вядзецца праца па рэабілітацыі дзяцей з цяжкімі генетычнымі захворваннямі.
- Гуманітарная дапамога. Ажыццяўляецца збор і размеркаванне гуманітарнай дапамогі ў выглядзе адзення, абутку, мэблі, прадметаў першай неабходнасці, сродкаў рэабілітацыі, прадуктаў харчавання для розных катэгорый патрабуючых.
- Арганізацыя навучальных семінараў. Пры "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ладзіцца навучанне валанцёраў асновам першай дапамогі, дагляду за ляжачымі хворымі, працы з дзецьмі. Таксама праводзіцца адукацыя па іншых напрамках сацыяльнай дзейнасці.
Праекты і праграмы:
Праект «Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр»
Праект дзейнічае на пастаяннай аснове
Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр функцыянуе з 2003 года, у якім на дабрачыннай падставе размяшчаюцца дзеці, якія праходзяць абследванне, лячэнне ці рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, разам з апекунамі.
Праект па сацыялізацыі бяздомных у Доме начнога знаходжання
Праект рэалізоўваецца з 2017 года.
Супрацоўнікі "Карытас (Мінск)" на пастаяннай аснове з панядзелка па пятніцу разам з валанцёрамі раздаюць у установе гарачую ежу і піццё людзям без пэўнага месца жыхарства.Акрамя таго, будзе аказвацца дапамога ў юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслугі цырульніка.
Дом начнога прабывання па вул. Ваўпшасава, 2 — адзіная ў Мінску ўстанова для беспрытульных, дзе людзі без пастаяннага месца жыхарства могуць прыйсці, каб заначаваць, прыняць душ і змяніць бялізну.Будынак можа прыняць да 92 чалавек. Найбольшая напаўняльнасць у халодныя перыяды года — восень і зіма.
Да 30 красавіка сталовая будзе працаваць рэгулярна. Раней «Карытас» ужо праводзіў падобныя акцыі, але яны насілі разавы характар. Цяпер жа праект упершыню стаў доўгатэрміновам.
Праект "Сацыяльная перадышка" у Доме дзіцяці г. Магілёва
Час рэалізацыі: люты 2017 - ц. ч.
Сацыяльная перадышка - гэта кароткі адпачынак для бацькоў або асоб, якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю, на перыяд 28 каляндарных дзён 1 раз у год, з мэтай прадастаўлення ім магчымасці для аднаўлення сіл, вырашэння сямейна-бытавых пытанняў, у той час, як іх дзіця будзе знаходзіцца пад апекай кваліфікаваных спецыялістаў стацыянарнага аддзялення Цэнтра.
Цяжкая хвароба дзіцяці, інваліднасць - гэта велізарны стрэс для яго бацькоў і блізкіх сваякоў, які стварае асаблівы мікраклімат у сям'і, становіцца прычынай дэпрэсіі ў бацькоў. Кожная сям'я, апынуўшыся ў такой цяжкай жыццёвай сітуацыі, мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы спецыялістаў. Сыход за цяжкахворым дзіцем, дзіцём-інвалідам - гэта пастаянная нагрузка, як фізічная, так і эмацыйная (24 гадзіны ў суткі, усе 365 дзён у годзе і на працягу многіх гадоў), якая патрабуе мабілізацыі ўсіх сіл, моцнага здароўя і вытрымкі з боку тых, хто клапоціцца пра дзіця. Бацькі разам адчуваюць неабходнасць у невялікім перапынку ў клопаце пра дзіця, ім патрэбны змена абстаноўкі і кароткачасовы адпачынак. У сувязі з гэтым набыў актуальнасць пытанне арганізацыі ў Доме дзіцяці часовага кругласутачнага знаходжання цяжкахворых дзяцей з інваліднасцю, якія выхоўваюцца ў сем'ях.
Рамонт санвузла ў ЦКРАіР г. Клецка
Час рэалізацыі: ліпень 2017 - ц.ч
"Карытас" (Мінск) сумесна з Мальтыйскай службай дапамогі дыяцэзіі Падэрборн робяць рамонт санвузла ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Клецка.
Летні адпачынак дзяцей-інвалідаў на тэрыторыі Цэнтра
Праграма адпачынку рэалізоўваецца з 2015 года
Мэтай праекта з'яўляецца сацыялізацыя і інтэграцыя дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў (асабліва якія пражываюць у сельскіх рэгіёнах Мінскай і Магілёўскай абласцей і рэдка выязджаюць за межы свайго населенага пункта),а таксама падрыхтоўка дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі да самастойнага жыцця і сацыяльным адносінам.
Праект «Зімовая дапамога»
Праект дзейнічае кожны год
Галоўная мэта праекта - мабільная дапамога бедным ў пераадоленні цяжкасцяў зімовага перыяду года. У рамках праекта аказваецца дапамога адзінокім пажылым людзям, малазабяспечаным шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным сем'ям, якія выхоўваюць інвалідаў з множнымі псіхафізічнымі парушэннямі, а таксама людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Галоўная мэта праекта - мабільная дапамога бедным ў пераадоленні цяжкасцяў зімовага перыяду года. Асноўная дапамога - прадукты харчавання, адзенне, абутак, сродкі гігіены (паста, мыла, шчоткі, шампуні), дровы, вугаль. Праект праводзіцца пры падтрымцы арганізацый Карытас дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя), Рэнавабіс (Германія) і Мальтыйскім ордэнам службы дапамогі (Германія).
Праект "Дзеля іх усмешак"
Праект дзейнічае з 2014 года
Асноўнай ідэяй праекта "Дзеля іх усмешак" з'яўляецца арганізацыя супрацоўнікамі "Карытас" з валанцёрамі культурна-забаўляльных і развіваючых мерапрыемстваў, майстар-класаў у дзіцячых дамах, школах- інтэрнатах, сацыяльных прытулках, дамах састарэлых і інвалідаў. Кожны жадаючы можа прыняць удзел у такіх добрых паездках.
Семінары на тэму аўтызму
Семінары праводзяцца з 2015 года
З вясны 2015 года пры падтрымцы Мальтыйскай службы дапамогі (Германія) і нямецкіх спецыялістаў на тэрыторыі дзіцячага Цэнтра Карытас праводзяцца семінары для медыкаў, педагогаў, псіхолагаў з дзяржаўных устаноў, якія працуюць з дзецьмі з аўтызмам, а таксама бацькоў дзяцей з аўтызмам. Праблема аўтызму і яго ўспрымання ў грамадстве дастаткова новая для Беларусі — спецыялістаў у гэтай сферы не так і шмат. Тэма вельмі запатрабаваная ў Беларусі. Спецыялісты як з Германіі, так і з Беларусі прыязджаюць на навучанне з вялікім задавальненнем.
Падтрымка праекта "ГЕНОМ"
Праект падтрымліваецца з 2014 года
Праект падтрымліваецца мінскім "Карытас" і Мальтыйскай службай дапамогі з 2014 года па аздараўленні і рэабілітацыі дзяцей з рэдкімі генетычнымі і нервова - цягліцавымі захворваннямі. На працягу гэтага часу дзецям прадастаўляюцца абанементы ў басейн з магчымасцю наведвання 2-ух саунаў на бясплатнай аснове, а таксама аказваюцца паслугі ў выглядзе правядзення курсаў спецыялізаванага ЛФК, з выездам да хворых дзяцей на дом.
Моладзёвы лагер у Германіі (г. Нідэрмюлен)
Праграма адпачынку рэалізоўваецца з 2012 года
З 2012 года моладзь з Беларусі штогод удзельнічае летам у моладзевых лагерах у Германіі. Недалёка ад Кёльна на тэрыторыі цэнтра для адпачынку сустракаюцца дзеці (13-17 гадоў) з розных краін свету: Польшчы, Латвіі, Беларусі, Германіі, Украіны, Грэцыі і г.д. На працягу 2-4 тыдняў дзеці разам адпачываюць, працуюць і знаёмяцца. Удзел у лагеры - гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі іншых краін і культур, а таксама правесці свой час з карысцю для сябе і навакольных!
Праект "Мой свет у фарбах"
Праект дзейнічае з 2011 года
Праект існуе з 2011 года. Яго мэтай з'яўляецца візуальны дыялог маладых інвалідаў з грамадствам, атрыманне шырокага водгуку творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адлюстраванне людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі сваіх пачуццяў і эмоцый з дапамогай арт-тэрапіі, а таксама падтрыманне талентаў такіх людзей. Гаворка ідзе пра карціны, якія малююць маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця і абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Нясвіжскага і Крупскага раённых тэрытарыяльных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
На сённяшні дзень у рамках праекта былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- удзел у раённым конкурсе для дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі «Павер у сябе» (84 чал.);
- выстава карцін «Свет маімі вачыма» у РА "Рымска-Каталіцкі прыход Божага Цела ў Нясвіжы» (18 чал. + Наведвальнікі прыходу) (выстава працягваецца);
- выстава карцін «Свет маімі вачыма» у ДУК "Нясвіжскі гарадскі моладзевы цэнтр" (20 чал.).
Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы мальтыйская службы дапамогі (Германія). Вясной 2018 года плануецца правядзенне выставы карцін на тэрыторыі Германіі.
Падтрымка прыёмнай сям'і ў Багданава (Валожынскі р-н)
Падтрымка ажыццяўляецца з 2009 года
Пачынаючы з 2009 года па цяперашні час "Карытас" сумесна з Мальтыйскай службай дапамогі (г. Альдэнбург) аказвае дапамогу прыёмнай сям'і ў в. Багданава (Валожынскі р-н), дзе сястра Алена (каталіцкая манашка) выхоўвае 9 прыёмных дзяцей. Дапамога розная: рамонт дома, набыццё школьных прыладаў для дзяцей, прадастаўленне адзення і абутку сям'і, мэблі, набыццё міні-трактара і садовага інвентара, ўстаноўка цяпліц, набыццё насення і інш. Крыніца фінансавання: Мальтыйская служба дапамогі (г. Ольденбург).