Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з’яўляецца рэлігійнай арганізацыяй, утворанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прымае рашэнне аб стварэнні і, у выпадку неабходнасці, рэарганізацыі ці ліквідацыі Карытас, вызначае асноўныя накірункі дзейнасці Карытас, зацвярджае Статут арганізацыі і ўносіць у яго змены і дапаўненні, прызначае Дырэктара і здзяйсняе кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю і дзейнасцю кіраўніцтва Карытас.

Рада Дырэктароў – гэта дарадчы орган, які складаецца з дырэктара Карытас Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і дырэктароў дыяцэзіяльных Карытас. Пасяджэнне Рады праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у паўгоддзе.
Рада:

  • Рапрацоўвае і выносіць на разгляд Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прапановы аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Статут Карытас;
  • Абмяркоўвае перспектыўныя і гадавыя праграмы дзейнасці, бюджэт Карытас;
  • Рэкамендуе Дырэктару кандыдатуру яго намесніка;
  • Уносіць рэкамендацыі па кадравых пытаннях;
  • Абмяркоўвае стан фінансавых і маёмасных фондаў

Рада Карытас – дарадчы орган унутры арганізацыі, які заснаваны на Радзе Дырэктароў у маі 2012 года. Адной з ідэй стварэння гэтай Рады з’яўляецца магчымасць супрацоўнікаў удзельнічаць у абмеркаваннях перспектыў развіцця арганізацыі, актуальных праблем і задач, а таксама прапанаваць шляхі іх вырашэння.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы