Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Дырэктар - ксёндз Андрэй Аніскевіч
220004, г. Мінск, пл. Свабоды, 9,
Тэл. +375 (17) 380 19 49; +375 (44) 791 78 87
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
У 2009 годзе «Нацыянальны Карытас» зрабіў рэвізію сваёй дзейнасці за мінулыя гады, вывучыў стратэгію развіцця «Карытас Еўропы» і ў адпаведнасці з галоўнымі задачамі, якія стаяць перад арганізацыямі-сябрамі «Caritas Europa» ("Карытас Еўропа") і "Caritas Intenationalis" ("Карытас Інтэрнацыяналіс") пачаў распрацоўку агульнай канцэпцыі стратэгічнай лініі для "Карытас" у Беларусі.
Для стратэгічнага планавання дзейнасці быў зроблены аналіз агульнай дзейнасці нашай арганізацыі, былі разгледжаны і прааналізаваны вартасці і недахопы, слабыя і моцныя бакі, а гэтак жа магчымыя шляхі развіцця і магчымыя рызыкі.
"Нацыянальны Карытас" вызначыў у якасці задачы нумар адзін пабудову выразна сфармуляванай адзінай канцэпцыі і агульнай стратэгіі для ўсіх "Карытас”.
Са студзеня па чэрвень 2010 Нацыянальны Карытас вёў перамовы з магчымымі трэнерамі, шукаў крыніцы фінансавання, выбіраў партнёраў па працы над распрацоўкай стратэгічнага планавання і развіцця арганізацыі. У чэрвені 2010 адбыўся першы этап, а ў чэрвені 2011г. заключны этап канферэнцыі на якім былі вызначаны напрамкі развіцця "Карытас" у Беларусі. Самымі галоўнымі прыярытэтнымі тэмамі на бліжэйшую будучыню для Карытас сталі:
- Адукацыя і стварэнне навучальнай праграмы для супрацоўнікаў і дырэктараў «Карытас» (так званы Інстытут павышэння кваліфікацыі «Карытас»).
- Праца з валанцёрамі, прыцягненне найбольш ініцыятыўных валанцёраў да працы ў праектах і акцыях, стварэнне Школы для валанцёраў.
- Развіццё парафіяльных Карытас, падтрымка ўжо існуючых і дапамога ў адкрыцці новых падраздзяленняў.
- Праца ў пошуку новых фінансавых крыніц як унутры краіны, так і за мяжой. Праца з грамадскасцю, праца са СМІ.
- Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі тэрытарыяльнымі сацыяльнымі цэнтрамі і іншымі дзяржаўнымі структурамі і ведамствамі.
У рамках рабочых пасяджэнняў "Рады дырэктароў" былі распрацаваны схемы узаемадзеянняў паміж дыяцэзіяльнымі і Нацыянальным “Карытас”, а таксама былі прынятыя наступныя важныя рашэнні:
- Для духоўнай фармацыі супрацоўнікаў "Карытас" было вырашана праводзіць штогадовыя Калядныя сустрэчы, дзе кожная арганізацыя зможа распавесці аб праведзенай працы, падзяліцца планамі на будучыню і сваімі поспехамі і падзяліцца традыцыйнай аплаткай.
- У час Вялікага Посту, было вырашана рэгулярна арганізоўваць рэкалекцыі для ўсіх супрацоўнікаў "Карытас".
- Было вырашана стварыць Фонд рэзерву «Карытас Беларусі», асноўнай мэтай якога з'яўляецца імгненнае рэагаванне на неспадзяваныя сітуацыі і экстраная падтрымка ўнутранай структуры Карытас.
- Штогод да "Дня Карытас" сумесна распрацоўваць плакат і прадстаўляць апісанне праектаў для папулярызацыі дзейнасці "Карытас" на тэрыторыі Беларусі і магчымым зборы ахвяраванняў на праекты.