Праз  матэрыяльную і духоўную дапамогу мы таксама падтрымліваем людзей гэтай катэгорыі ва ўсіх дыяцэзіях. Напрыклад, у “Дзіцячым пансіёне ў Бараўлянах аказваецца дапамога дзецям х анкалагічнымі захворваннямі, прадстаўляючы пражыванне для такіх дзетак і іх блізкіх, а таксама праводзіцца сацыяльна-псіхалагічная дапамога падтрымка бацькоў і дзетак з анкалагічнымі захворваннямі.

Амаль у кожнай дыяцэзіі дзейнічаюць цэнтры дзённага прабывання для маладых інвалідаў, часта гэта праца плённа налажана з дзяржаўнымі сацыяльнымі цэнтрамі і “Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, арганізуюцца майстэрні, наладжваюцца выставы, канцэрты, святы, а таксама сумесна з замежнымі калегамі вядзецца адукацыйная праграма для тых, хто займаецца гэтай катэгорыяй людзей. 

Таксама “Карытас” робіць крокі да інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі праз арганізацыю майстэрань ( швейная майстэрня ў Слоніме і Бабруйску, сталярная майстэрня ў Слоніме, цяплічная гаспадарка ў Воранава, паліграфічная майстэрня ва Уздзе).


Летнік для дзяцей-інвалідаў

Бацькі, якія выхоўваюць хворае дзіця, cутыкаюцца з праблемай інтэграцыі сваёй сям’і ў грамадства, і найперш – інтэграцыі дзіцяці. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем’і, якія валодаюць багатым духоўным патэнцыялам, часта застаюцца ў адзіноце, без падтрымкі і разумення, і маюць вострую патрэбу ва ўвазе да сябе.

Карытас штогод арганізуе летні адпачынак для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў, што павышае ўзровень сацыяльнай адаптацыі і паляпшае псіхафізічны стан адных і другіх. У час адпачынку для дзяцей і іх бацькоў праводзяцца гульні, конкурсы, імправізаваныя пастаноўкі ля вогнішча, паходы на возера.

Падобныя мерапрыемствы – гэта не толькі апека над непаўнаспраўнымі, але і духоўнае ўзрастанне тых, хто імі апякуецца.


Праект “Дзеці ў бядзе”

Для любой сям’і нараджэнне дзіцяці, безумоўна, радасная падзея. Але які гэта ўдар для бацькоў, калі ў працэсе развіцця малому ставіцца страшны дыягназ: анказахворванне. Увесь цяжар няшчасця кладзецца ў першую чаргу на плечы бацькоў. Аб гуманным стаўленні і беражлівым падыходзе да малых і іх знябожаных горам бацькоў казаць не выпадае. Імкнучыся самастойна аплаціць дарагое лячэнне, сем’і часам даходзяць да поўнага жабрацтва. Каб уратаваць дзіця, бацькі распрадаюць маёмасць, часам нават і жытло. Нярэдка мамы і таты губляюць працу і цалкам пазбаўляюцца якіх-небудзь крыніц даходу. Асноўная небяспека пры раку тоіцца нават не ў самой хваробе, як гэта ні парадаксальна, а ў адчуванні безвыходнасці і немагчымасці адолець хваробу псіхалагічна. Большасць людзей, даведаўшыся, што ў іх рак, губляюцца. Яны не гатовыя жыць у новых умовах, а значыць, ім патрэбная дапамога.

Мэта дадзенага праекта заключаецца ў тым, каб дапамагчы сем’ям, дзе выхоўваюцца хворыя на рак дзеці. Бо многія бацькі не ў стане купіць для іх нават самыя неабходныя лекі. Гэтыя боль і гора цяжка перажыць у адзіноце. Па ўсёй Віцебскай вобласці ствараюцца таварыствы, якія аб’ядноўваюць сем’і, што выхоўваюць хворых на анкалогію дзяцей. Мы імкнемся падтрымаць такія сем’і і матэрыяльна, і маральна.

«Адносіны без межаў»

Мэта праграмы, якая ажыццяўляецца “Карытас” ў Пінскай дыяцэзіі - даць магчымасць бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з праблемамі слыху, вывучаць мову жэстаў. Дзякуючы заняткам бацькі і дзеці маюць магчымасць лепш разумець адзін аднаго, развіваць творчы патэнцыял, а таксама працоўныя навыкі.


“Крок наперад”

Мэта праета -  садзейнічаць  павышэнню кваліфікацыі супрацоўнікаў дзяржаўных сацыяльных устаноў, псіхалагічнай і інфармацыйнай падтрымцы бацькоў, у падрыхтоўцы маладых інвалідаў да ўдзелу ў працоўнай дзейнасці.

Адрасаты:

  • маладыя інваліды з аддзяленняў дзённага знаходжання дзяржаўных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 31 года;
  • члены сем'яў маладых інвалідаў з груп дзённага знаходжання дзяржаўных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці, а таксама з грамадскіх аб'яднанняў для людзей з абмежаваннямі.
  • кіраўнікі дзяржаўных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці, супрацоўнікі аддзяленняў дзённага знаходжання маладых інвалідаў.

Хочам таксама выказаць падзяку замежным спонасарам, трэнерам, якія праводзіць адпаведныя семінары і трэнінгі, што базуюцца на шматгадовым вопыце працы з людзьмі з абмежаванасцямі.

Чаканыя вынікі:

  • паляпшэнне якасці аказання сацыяльных паслуг маладым інвалідам ў дзяржаўных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці;
  • выкарыстанне ведаў кваліфікаваных замежных спецыялістаў, якія маюць багаты вопыт працы ў галіне сацыялізацыі і працаўладкавання інвалідаў, і магчымасць прымянення гэтых ведаў у працы мясцовых супрацоўнікаў сацыяльнай сферы дзейнасці і бацькоў інвалідаў грамадскіх аб'яднанняў;
  • стварэнне ўмоў для роўнага ўдзелу ў дыялогу недзяржаўных, недзяржаўных арганізацый і мясцовых улад па пытаннях сацыялізацыі і працаўладкавання дарослых інвалідаў;
  • ўмацаванне магчымасцяў бацькоў інвалідаў ўдзельнічаць у дыскусіях і прыняцці рашэнняў у частцы сацыялізацыі, стварэнні "безбар'ернага» асяроддзя і працаўладкавання дарослых інвалідаў у рэгіёнах.


Праект “Betel”

У 2003 годзе Карытас Віцебскай дыяцэзіі зрабіў першы крок у накірунку сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадства маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Па ініцыятыве валанцёра Агнешкі Атрашкевіч і на прыкладзе польскага клуба “Betel”, у якім займаюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, у Віцебску ўтварылася група моладзі, якая хацела разам бавіць час, дзяліцца сваімі праблемамі і радасцямі.

Першапачаткова гэтая група складалася з 7 чалавек, заняткі праходзілі ў памяшканні Карытас па 2 гадзіны ў дзень.

З кожным годам колькасць маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія жадалі наведваць клуб “Betel”, павялічвалася. І ў 2006 годзе было прынята рашэнне адчыніць Цэнтр дзённага прабывання для моладзі дадзенай катэгорыі.

Мэта адкрыцця Цэнтра – адаптацыя і інтэграцыя ў грамадства асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама налажванне ўзаемасувязей паміж людзьмі з абмежаванай працаздольнасцю, іх сем’ямі і сябрамі.

У цяперашні час Цэнтр дзённага прабывання “Betel” наведваюць больш за 40 чалавек. У Цэнтры працуе майстэрня па вырабе сувенірнай прадукцыі, у якой маладыя людзі вырабляюць сувеніры з бісеру, саломкі, гіпсу, вышываюць, малююць. Штодзённа адчынены кампутарны клас, дзе можна атрымаць веды і навыкі працы на кампутары. Маецца пры Цэнтры і бібліятэка.

Удзел у навучанні і працы маладыя людзі бяруць у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, від дзейнасці выбіраюць самастойна. Напярэдадні святаў Божага Нараджэння і Вялікадня вырабленыя паштоўкі і сувеніры рэалізуюцца на выставах-распродажах.

Апроч заняткаў у Цэнтры, для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзяцца і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы (паходы ў кіно, заапарк, цырк, музей). Напярэдадні свята Божага Нараджэння праводзіцца “Калядны баль”.

У летні перыяд (гэта стала ўжо традыцыяй) маладыя людзі з Віцебска, Мёраў і Глыбокага сустракаюцца ў маляўнічым кутку Віцебскай дыяцэзіі – вёсцы Мосар.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы нашых партнёраў маладыя людзі штогод выязджаюць на адпачынак і экскурсію ў Польшчу. Штодзённыя заняткі, сумесная гарбата, святы і дыскатэкі зрабілі іх сябрамі.

Фотаздымкі носяць ілюстрацыйны характар

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы