Падрабязнасці:
Катэгорыя: Навіны
| Апублікавана 16 Май 2022
| Абноўлена 16 Май 2022
Завяршылася Рэгіянальная канферэнцыя Caritas Europa, якая праходзіла ў Афінах з 10-13 мая. У гэтым годзе ў ёй прынялі ўдзел 124 дэлегаты з 39 краін. Падчас тэматычных сесій дэлегаты ўдзельнічалі ў дыскусіях і абмяркоўвалі прыярытэтныя накірункі працы сваіх Карытас, якія будуць укаранёныя ў стратэгію на 2021-2028 гг.
Карытас Еўропа ўяўляе сабой сетку з 49 арганізацый, прадстаўленых у 46 краінах, а Рэгіянальная канферэнцыя з'яўляецца яе асноўным органам, які прымае рашэнні.
Сёлета ў Афінах былі абраныя наступныя прадстаўнікі на перыяд з мая 2023 г. па май 2027 г.:
Прэзідэнт: монсіньёр Міхаэль Ландаў.
Віцэ-прэзідэнт: Таццяна Стаўнічый.
Члены Выканаўчага савета: Карытас Данія, Карытас Германія,
Карытас Грузія, Карыстас Грэцыя,
Карытас Італія, Карытас Шатландыя, Карытас Славакія і Карытас Украіна.
Члены прадстаўнічага савета Карытас Інтэрнацыяналіс: Карытас Германія, Карытас Італія і Карытас Украіна.
Унутраны аўдытар: Карытас Чэхія.