18 снежня адзначаецца Міжнародны дзень мігрантаў. Caritas Europa заклікае ставіцца да ўсіх людзей, якія па розных прычынах перасякаюць межы, годна, з павагай.
Карытас Беларусь ўдзячная ўсім ахвярадаўцам, людзям добрай волі - жыхарам Беларусі, якія ахвяравалі свае ўласныя сродкі на дапамогу мігрантам.
У лагеры для мігрантаў у транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы Беларусі і Польшчы цяпер знаходзяцца каля 800 мігрантаў, 40% з іх - жанчыны і дзеці.
Усе дзеці заслугоўваюць таго, каб жыць у любові, яны заслугоўваюць таго, каб расці ў бяспецы. У іх ёсць права гуляць, права наведваць школу. У іх ёсць права на шчаслівае і бесклапотнае дзяцінства.
Дзякуючы вам, дарагія сябры, напярэдаднні Святаў, дзеці атрымалі ўчора салодкія падарункі, а іх сем'і - прадуктовыя наборы.
Няхай надыходзячае Божае Нараджэнне будзе вельмі радасным і цёплым для кожнай сям'і, незалежна ад грамадзянства і веравызнання.
Карытас - гэта любоў, якая не мае межаў!












