Як правільна і ў карэктнай форме прадставіць праекты дабрачынных ініцыятыў? Як належным чынам прадставіць мэтавую аўдыторыю і зрабіць так, каб праект пачаў дзейнічаць згодна з еўрапейскімі стандартамі? Якім чынам добра складаць справаздачы, бюджэт праектаў і як еўрапейскія эксперты праводзяць кантроль вынікаў і дасягненняў?
На ўсе гэтыя пытанні шукалі адказ супрацоўнікі “Карытас” у Беларусі  падчас працоўнай сустрэчы Зігрыд Шпіндльбэк, прадстаўніком з партнёртскага “Карытас” з Лінца (Верхняя Аўстрыя). 

Спадарыня Зігрыд каля 20 год адказная за праекты ва Усходняй Еўропе з аўстрыйскага боку.  Ініцыятыва такіх трэнінгаў бачыцца, як сяброўская партнёрская дапамога і, дарэчы, вельмі патрэбная, ўлічваючы тое, што акцэнты і прыярытэты ў напісанні праектаў мяняюцца згодна з еўрапейскімі тэндэнцыямі. Трэнер папярэдзіла, што няма агульнага рэцэпту на бліжайшыя 10 год.

Працаўнікі са стажам адзначаюць, што нягледзячы на вопыт, патрэбна сачыць за апошнімі тэндэнцыямі ,абменьвацца вопытам, а асабліва гэтая сустрэча была вельмі практычнай па новаўведзеным формам праектаў і справаздач. "Свет дабрачыннасці не стаіць на месцы і мы таксама рады сачыць за апошнімі тэндэнцыямі”, - адзначаюць калегі "Карытас".

Сваімі ўражаннямі дзеляцца і маладыя супрацоўнікі “Карытас”, якія працуюць у арганізацыі каля года:
“Канструктыўна, вельмі інфарматыўна і практычна, вельмі добра растаўлены акцэнты. А таксама прыемна было ўбачыць ўсіх  і з ўсімі пазнаёміцца. Такія сустрэчы вельмі патрэбны, бо яднаюць ўсіх і закладваюць добры тэарэтычны фундамент па дзейнасці дабрачынных арганізацый”.
“Цікавым і вельмі насычаным быў сённяшні дзень. Карысна даведацца з пункту гледжання донараў, як ацэньваюцца і фінансуюцца нашы праекты. Як аказалася, ёсць пэўная мода на стратэгію і спосаб падачы матэрыяла. Уразіў аповяд пра глыбокі аналіз вынікаў праекта, як гэта даследуецца і  Ну а яшчэ карысна паўтарыць тое, што ўжо ведалі, і сённяшні дзень стаўся цудоўнай нагодай для гэтага”

Спадзяёмся, што карысныя метадычна-практычныя парады па напісанні праектаў  у найбліжэйшым часе стануцца асновай паспяховых праектаў і галоўнае, іх рэалізацыі ў працы на карысць бліжнім, што з’яўляецца місіяй дзейнасці “Карытас” у Беларусі.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы