Навіны

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі падрыхтаваў культурна-забаўляльную праграму для сем’яў з дзецьмі-інвалідамі

3 снежня адзначаецца Сусветны дзень інвалідаў. «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім гарадскім цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў гэты дзень падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму.

На мерапрыемства былі запрошаны сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Падрабязней...

Да Сусветнага дня інваліда: праекты "Карытас" у Беларусі для людзей з абмежаваннямі

Cёння ў нашай краіне, як зрэшты і па ўсім свеце, успамінаюць тых, каго мы называем людзі з абмежаваннямі. Доўга можна дыскутаваць аб тым, хто прыдумвае гэтыя абмежаванасці, як мы ўспрымаем людзей у інвалідным вазку і колькі крокаў наперад трэба зрабіць нашаму грамадству на шляху інтэграцыі гэтых людзей.

Падрабязней...

Валанцёры дабрачыннага таварыства “Карытас” вучацца арганізоўваць сваю дзейнасць па ўсёй краіне

Развіццё сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла і канкрэтная дапамога іншым у арганізацыі “Карытас” робяцца вельмі часта дзякуючы тым, хто ў свой вольны час гатовы прысвяціць сябе і сваё сэрца іншым.

Падрабязней...

Арганізацыя “Карытас” рапрацоўвае ўнутраныя стандарты ў сферы аховы праў дзяцей

22 лістапада у цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы адбылася сустрэча супрацоўнікаў “Карытас” з Беларусі  з аўстрыйскім экспертам па пытанню распрацоўкі ўнутранага дакумента арганізацыі ў палітыцы аховы праў дзяцей.

Падрабязней...

У Дзіцячай вёсцы сіротам-інвалідам зладзілі свята ў гонар Анёлаў-Ахоўнікаў

Упершыню ў інтэрнаце прайшла Літургія, а сёстры-законніцы спяклі для салодкага стала пірагі і кексы, пачаставаўшы святароў і дзяцей.

У Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця 21 лістапада прайшло свята ў гонар Анёлаў-ахоўнікаў. Упершыню ў інтэрнаце адбылася праваслаўная Літургія, святар прычасціў дзяцей, а тыя выступілі з канцэртам. Дзеці-інваліды чыталі вершы, спявалі, танчылі, паказвалі пантамімы. Завяршылася свята салодкім сталом, які падрыхтавалі каталіцкія законніцы-бенедыктынкі.

Падрабязней...

“Карытас” Беларусі, Аўстрыі, Малдовы, Украіны - разам у ахове правоў дзяцей

У межах нацыянальнага праекту “Перш за ўсё сям’я, правы дзіцяці  - зараз” дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” вось ўжо 2-дзень запар збіраюцца спецыяліста па працы з дзецьмі, каб развіваць сваю дзейнасць, падзяліцца вопытам і адкрываць новыя гарызонты. Узгаданы праект аб’ядноўвае Беларусь, Малдову і Украіну і мае на мэце дапамогу краінам у рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН па правах дзіцяці.

Падрабязней...

Беларускаму таварыству інвалідаў Хойніцкага раёна падораць вазкі і спецпрыналежнасці

Штогод у Беларусі каля 25 тысяч чалавек становяцца інвалідамі ў працаздольным узросце, і яшчэ больш за 4 тысячы - ва ўзросце да 18 гадоў.

Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас - Міласэрнасць» працягвае аказваць дапамогу Беларускаму таварыству інвалідаў Хойніцкага раёна. Арганізацыя перадасць людзям з абмежаванымі магчымасцямі інвалідныя вазкі, мыліцы, масажоры, хадункі, супрацьпролежневыя падушкі і матрацы.

Падрабязней...

“Карытас” аб’ядноўвае розныя ўстановы Рэспублікі Беларусь на карысць прыёмных сямей

20 лістапада адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Прыёмная сям’я: вопыт, праблемы і перспектывы”. У гэты дзень дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” аб’яднала ўсіх спецыялістаў па гэтай праблеме: у мерапрыемстве прымаюць  удзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій, розных ведамств і міністэрств, самі ўсынавіцелі і міжнародныя госці з Украіны, Малдовы і Аўстрыі.

Падрабязней...

20 лістапада ў Мінску адбудзецца міжнародная канферэнцыя "“Прыёмная сям’я: вопыт, праблемы і перспектывы”

20 лістапада 2013 года Рэлігійная Місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» запрашае на міжнародную канферэнцыю “Прыёмная сям’я: вопыт, праблемы і перспектывы”

Падрабязней...

"Захаваем дзяцей для жыцця" - новы праект "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі

У верасні 2013 года стартаваў сумесны праект «Захаваем дзяцей для жыцця» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis».

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы