У верасні 2013 года стартаваў сумесны праект «Захаваем дзяцей для жыцця» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis».

Дадзены праект ствараўся для паляпшэння ўмоваў прабывання падлеткаў у рэабілітацыйным цэнтры. Для гэтай мэты «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі набыў і перадаў рэабілітацыйнаму цэнтру мэблю для аснашчэння дзвюх палатаў у лячэбным корпусе, а таксама спартыўны інвентар для заняткаў лячэбнай фізкультурай, якая з’яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў у працэсе рэабілітацыі.

Падлеткі з вялікім жаданнем і ахвотаю прымалі ўдзел ва ўстаноўцы абсталявання. З набыццём трэнажораў распрацаваныя новыя методыкі для лячэбнай фізкультуры. Асабліва падабаюцца падлеткам заняткі з гімнастычнымі мячамі — дзеці самастойна прыдумваюць новыя практыкаванні. Перыядычна праводзяцца спаборніцтвы па настольным тэнісе, валейболе, баскетболе, футболе, разнастайныя эстафеты з мячамі. Дзякуючы набытаму інвентару падлеткі актыўна далучаюцца да заняткаў фізкультурай і спортам, фарміруюць у сабе навыкі здаровага ладу жыцця, забываюцца на дрэнныя звычкі, што асабліва важна для падлеткаў з сацыяльна-няўдачных сем’яў.

Антаніна Палінская, caritas-vitebsk.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы