20 лістапада 2013 года Рэлігійная Місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» запрашае на міжнародную канферэнцыю “Прыёмная сям’я: вопыт, праблемы і перспектывы”
Мерапрыемства арганізавана ў межах праграмы «Перш за ўсё – сям'я, права дзіцяці – зараз!», якая накіравана на ўзаемадзеянне дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, спецыялістаў сферы абароны праў дзяцей, прадстаўляючы розныя інавацыйныя мадэлі для рэалізацыі Канвенцыі аб правах дзіцяці.
Мэта канферэнцыі:
Абмен вопытам спецыялістаў Рэспублікі Беларусь, Украіны, Малдовы і Аўстрыі па працы з прыёмнымі сем'ямі.
Напрамак канферэнцыі:
- Асноўныя праблемы і перспектывы развіцця інстытуту прыёмнай сям'і;
- Механізмы забеспячэння дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сямейнымі формамі ўладкавання;
- Рэгіянальны вопыт працы па суправаджэнні прыёмных сямей у Рэспубліцы Беларусь;
- Роля хрысціянскіх канфесій у арганізацыі ўзаемадзення паміж ведамствамі з дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі у развіцці новых форм прыёмнай сям'і.
Удзельнікі:
У канферэнцыі прымуць удзел эксперты з Аўстрыі, Украіны, Малдовы, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Рады Рэспублікі, кіраўнікі Міністэрства адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, унутраных спраў, прадстаўнікі камітэтаў аховы здароўя і адукацыі воблвыканкамаў, грамадскія аб'яднанні, прыёмныя бацькі і ўсынавіцелі.