3 снежня адзначаецца Сусветны дзень інвалідаў. «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім гарадскім цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў гэты дзень падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму.
На мерапрыемства былі запрошаны сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Мэтай было прыцягненне ўвагі да праблемы інваліднасці, аказанне сацыяльнай падтрымкі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі ва ўсіх конкурсах і віктарынах праграмы былі дзеці. Яны атрымалі падарункі.
Аліна Сарокіна, Анастасія Грышан catholic.by