Штогод у Беларусі каля 25 тысяч чалавек становяцца інвалідамі ў працаздольным узросце, і яшчэ больш за 4 тысячы - ва ўзросце да 18 гадоў.
Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас - Міласэрнасць» працягвае аказваць дапамогу Беларускаму таварыству інвалідаў Хойніцкага раёна. Арганізацыя перадасць людзям з абмежаванымі магчымасцямі інвалідныя вазкі, мыліцы, масажоры, хадункі, супрацьпролежневыя падушкі і матрацы.
Дапамога будзе аказана за кошт сродкаў, выдзеленых замежнымі спонсарамі. Зараз БКМ «Карытас - Міласэрнасць» чакае паступлення замоўленых спецпрынадлежнасцяў, каб прывезці іх у Хойнікі і перадаць таварыству інвалідаў.
З просьбай аб дапамозе ў каталіцкую арганізацыю звярнуўся кіраўнік хойніцкага таварыства, які клапоціцца аб развіцці маладых інвалідаў. Сем'і многіх з іх жывуць за мяжой беднасці і не могуць дазволіць сабе самае неабходнае.
На жаль, ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» не атрымлівае падтрымкі з боку дзяржавы на правядзенне якой-небудзь дзейнасці па развіцці маладых інвалідаў, а існуе выключна на дабрачынныя сродкі.
Штогод у Беларусі каля 25 тысяч чалавек становяцца інвалідамі ў працаздольным узросце, і яшчэ больш за 4 тысячы - ва ўзросце да 18 гадоў. Агульная колькасць людзей, якія маюць розныя ступені абмежаванні працаздольнасці, павялічваецца амаль на 30 тысяч чалавек у год.
Паводле katolik-gomel.by