У межах нацыянальнага праекту “Перш за ўсё сям’я, правы дзіцяці - зараз” дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” вось ўжо 2-дзень запар збіраюцца спецыяліста па працы з дзецьмі, каб развіваць сваю дзейнасць, падзяліцца вопытам і адкрываць новыя гарызонты. Узгаданы праект аб’ядноўвае Беларусь, Малдову і Украіну і мае на мэце дапамогу краінам у рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН па правах дзіцяці.
Сённяшні дзень быў вельмі насычаным тэорыяй і практыкай і сабраў спецыялістаў з “Карытас” Аўстрыі, Беларусі, Малдовы і Украіны.
У першай палове дня спецыялісты прынялі ўдзел ў трэнінгу пад назвай “Дзецям – бяспечнае кіберпрастора”. Вядучымі выступілі супрацоўніцы грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля”, якія з 1997 года шукаюць усе магчымыя шляхі, каб прадухіліць гвалт ( у розных яго праяўленнях) над дзецьмі і дапамагчы тым, хто ўжо стаў яго ахвярай. Таму нездарма гэтае грамадскае аб’яднанне лічыцца экспертам ў дадзенай галіне на тэрыторыі Беларусі і з’яўляецца першым па часе заснавання і распачацця дзейнасці. Кіраўніцтва грамадскага аб’яднання актыўна супрацоўнічае з “Карытас” ад пачатку праекта па абароне правоў дзіцяці.
Цікавая форма дыскусій, праца ў групах, актуальныя даследванні і метадалогія выкладання – дзень выдаўся насычаным і цікавым. Дарэчы, праблема бяспекі дзяцей ў вірутальнай рэальнасці з’яўляецца вельмі актуальнай і як лічаць арганізатары трэнінгу, лепш часам прадухіліць пэўныя трагедыі, ратаваць дзіця яшчэ перад небяспекай, чым пасля лячыць раны, што застаюцца на ўсё жыццё.
Згодна з праведзенымі даследваннямі,чвэрць падлеткаў Беларусі, адзначаюць, што мелі ў сацыяльных сетках кантакты з незнаёмццамі, якія выклікалі насцярогу. Рост дзіцячай парнаграфііі, прастытуцыі – усе гэтыя жудасныя праблемы становяцца актуальнымі і супрацоўнікі “Карытас” па працы з дзецьмі стараюцца знайсці адказы на такія выклікі часу і прадухіліць трагедыі.
Другая дня была больш практычнай: дэлегацыю сустракала “SOS - Дзіцячая вёска”, што знаходзіцца ў Бараўлянах. Кіраўніцтва арганізацыі - дырэктар і зам дырэктара сардэчна сустрэлі ўсіх і запрасілі паглядзець на жыццё вёскі. На тэрыторыі знаходзяцца 12 дамоў сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца па 7- 8 дзяцей. Як жывуць такія дзеці, наколькі такая форма ўладкавання сірот ўдалая і перспектыўная, колькі і самае галоўнае калі адпачывае спецыяліст, якога дзеці клічуць “Мамай?
Кожны з 12 домікаў аформлены вельмі ўтульна, ёсць ўсё неабходанае для таго, каб дзеці пачулі сябе дома. Пра будні прыёмнай мамы нам распавядала Салоха Надзея Іванаўна, якая працуе 6 год у вёсцы і выхоўвае 7 дзяцей.
Цікавая не толькі гісторыя лёсу маленькіх жыхароў вёскі, але таксама і іх мама: Напрыклад Надзея Іванаваўна ўдава, мае дарослую дачку і сына і на рашэнне стаць прыёмнай мамай, змяніць сваё жыццё і адгукнуцца на кліч сэрца паўплывалі яе родныя дзеці. І хоць жанчына з усмешкай адхіляецца ад адказу на пытанне, як яна знаходзіць на ўсё час і сілы, але бачна, што гэты від дзейнасці для яе не проста праца, а таксама радасць сэрца. ( У нашым наступных матэрыялах чытайце чытайце больш падрабязную інфармацыю па гэтай тэме)
Кожнае дзіця тут ўспрымаецца з душой і хоць ва ўсіх свая асабістая,часам вельмі балючая і поўная горкага досведу гісторыя – супрацоўнікі вёскі жадаюць адагрэць гэтых дзетак і падараваць ім шанс на шчаслівае дзяцінства і будучыню.
А спецыялісты “Карытас” з розных краін напрыканцы дня падвялі вынікі 2 дзён насычанай працы, выказаўшы пажаданне, каб такія міжнародныя сустрэчы і канферэнцыі сталіся добрай традыцыяй на будучыню.
Заўтрашні дзень у рамках гэтай насычанай праграмы у межах праекта будзе прысвечаны ўнутранай палітыцы “Карытас” па правах дзіцяці, каб разам выдзяліць галоўныя тэзісы ў працы па абароне правоў дзяцей у Беларусі.