Навіны

Мама, мамачка, матуля...

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца выдатнае свята- Дзень матулі. Дзень, калі кожнае дзіця хоча асаблівым чынам адудзячыць сваёй матулі за дар жыцця, за любоў, клопат і падтрымку. У кожнай сям'і гэта свята адзначаецца па-рознаму. Некаторыя дзеці рыхтуюць для мамы святочныя паштоўкі, хтосьці распавядае прыгожы вершык, вывучаны спецыяльна да гэтага дня, збіраюць букеты з апалага лісця і рыхтуюць святочную вячэру.  

Таццяна Юхновіч, маці 4 прыгожых дзетак, дзеліцца з намі, як гэта быць шматдзетнай маці сёння.

Падрабязней...

Беларусь стала домам для ста тысяч украінцаў - Жан Бушардзі

Беларусь стала домам больш чым для 100 тыс. грамадзян Украіны. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) у Беларусі Жан Іў Бушардзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыбыўшыя ў Беларусь ўкраінцы - гэта дадаткова 1% да агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі. А калі дадаць ўсіх асоб, падмандатных УВКБ ААН, то кожны 75-ы чалавек у краіне з'яўляецца альбо вымушаным мігрантам, альбо бежанцам, альбо асобай без грамадзянства, альбо асобай, якая шукае прыстанішча ў Беларусі, - канстатаваў Жан Іў Бушардзі. - Украінцы складаюць большасць асоб, якія шукаюць прытулак у Беларусі ".

Падрабязней...

“Быць Любоўю ў сэрцы Касцёла, Маёй Маці”- знаёмства з новым дырэктарам Мінска-Магілёўскага "Карытас"

1 кастрычніка 2015 года прызначаны новы дырэктар Рэлігійнай міссіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ім стаў прадстаўнік Ордэна Братоў Капуцынаў а. Андрэй Жылевіч. Прапануем Вашай увазе інтэрв’ю з новапрызначаным дырэктарам.

Паважаны бр.Андрэй, вітаем Вас на пасадзе дырэктара Рэлігійнай міссіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Раскажыце, калі ласка, крыху пра сябе.

Я нарадзіўся на Гродзеншчыне ў в. Камянчане Іўеўскага раёна. Вучыўся ў Ліпнішкаўскай сярэдняй школе. Адначасова быў міністрантам у парафіі Ліпнішкі, дзе працавалі браты капуцыны.  Там пачаў прыглядацца да жыцця братоў. Пасля заканчэння школы у 1996 годзе напісаў просьбу да правінцыяла Варшаўскай правінцыі аб прыняцці ў Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў і быў прыняты. Ад верасня 1996 года распачаў навіцыят у Ордэне ў Польшчы, а ў 2002 склаў вечныя манаскія шлюбы.

Падрабязней...

Паслуга Любові- у "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны новы дырэктар

1 кастрычніка 2015 года дэкрэтам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, на пасаду дырэктара Рэлігійнай місіі “Дабрачынннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў прызначаны а. Андрэй Жылевіч OFMCap.

Айцец Андрэй Жылевіч OFMCap нарадзіўся 19 чэрвеня 1979 года ў в. Каменчане, Ліпнішкаўскай парафіі, Гродзенскай дыяцэзіі.

У 1996 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы ўступіў у Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў. 

Падрабязней...

У першы дзень кастрычніка святкуецца “Дзень пажылога чалавека”

"Успамінайце настаўнікаў вашых, якія прапаведавалі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцця, пераймайце іхнюю веру" Папа Францішак.

Міжнародны дзень пажылых людзей штогод адзначаецца 1 кастрычніка. З 1991г. згодна з рашэннем Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У Беларусі Дзень пажылых людзей таксама адзначаецца 1 кастрычніка.

Грамадскія арганізацыі і фонды арганізоўваюць у гэты дзень розныя дабрачынныя акцыі.  Мэта правядзення таких мерапрыемстваў- гэта прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем пажылога ўзросту. Са свайго боку "Карытас" таксама аказвае немалаважную дапамогу пажылым людзям. Штогод дзейнічае праект па аказанні падтрымкі старэйшаму пакаленню "Зімовая дапамога".

Падрабязней...

“Каб доўга і якасна працаваць…”

29 верасня ў офісе Нацыянальнага "Карытас" прайшла “Рада дырэктароў", на якой абмяркоўваліся штодзённыя пытанні і прымаліся пэўныя рашэнні аб далейшай дзейнасці арганізацыі. На сустрэчы прысутнічалі дырэктары ўсіх дыяцэзіяльных "Карытас", дырэктар Нацыянальнага "Карытас", а таксама запрошаны госць спадар Сяргей Гоцін.

Падрабязней...

21 верасня адзначаецца міжнародны дзень міру

Слова мір гэта штодзённая рэальнасць, калі дзеці ходзяць у школу, дарослыя людзі на працу, і жыццё ідзе сваім ходам. Пры ўсім гэтым, бясцэнны дар міру можа абясцэньвацца і нікім асабліва не заўважацца. Але, на жаль, для многіх людзей у сучасным грамадстве мір гэта не рэальнасць, а адмысловая мара, да якой яны імкнуцца.

У 1987 годзе Генеральная асамблея ААН абвясціла міжнародны дзень міру, і ўстанавіла яго святкаванне на трэці аўторак верасня. З 2002 года міжнародны дзень міру штогод  адзначаецца 21 верасня. З тых часоў гэтая дата ўспрымаецца як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.

Падрабязней...

Беларусы абмеркавалі будучыню моладзі ва Усходняй Еўропе на кангрэсе ў «Рэнавабіс»

З 2 па 4 верасня ў Баварскім Фрайзінгу прадстаўнікі Нацыянальнага і Мінска-Магілеўскага Карытас прымалі ўдзел у 19 Міжнародным кангрэсе "Рэнавабіс".  Сёлета кангрэс быў прысвечаны моладзі Ўсходняй Еўропы, яе клопатам, а таксама перспектывам ў жыцці і ў веры. Мэтай кангрэса было абмеркаванне палітычных, эканамічных і рэлігійных абставін, у якіх жыве моладзь Ўсходняй Еўропы.

Падрабязней...

“Laudato si’” – пра клопат аб супольным доме

“Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія зараз падрастаюць?” (160). Гэтае пытанне знаходзіцца ў сэрцы “Laudato si’” – доўгачаканай энцыклікі папы Францішка аб клопаце пра супольны дом чалавецтва. І Пантыфік працягвае: “Гэтае пытанне тычыцца асяроддзя не толькі ў вузкім сэнсе, бо немагчыма разглядаць яго ізалявана”, а вядзе да разважання пра сэнс жыцця і каштоўнасці, якія закладзены ў фундамент сацыяльнага існавання: “Дзеля якой мэты мы прыйшлі ў гэты свет? Дзеля чаго працуем і за што змагаемся? Чаму гэтая зямля мае патрэбу ў нас?”. “Калі мы не паставім перад сабой гэтыя глыбокія пытанні, – піша Пантыфік, – не думаю, што наш клопат пра экалогію зможа прынесці значныя вынікі”.

Падрабязней...

Ватыкан: Новыя прызначэнні ў "Карытас" Інтэрнацыяналіс і "Cor Unum" («Адзіным сэрцам»)

Папа Рымскі прызначыў кардынала Луіса Антоніа Тагле, прэзідэнта «Карытас» Інтэрнацыяналіс і арцыбіскупа Манілы, членам Папскай Рады «Cor Unum»(«Адзіным сэрцам»).

Апроч таго, Папа Францішак прызначыў у вядучы камітэт «Карытас» Інтэрнацыяналіс трох новых членаў: біскупа Гента, прэзідэнта «Карытас» Еўропа; Лукаса ван Лоя, арцыбіскупа Кіпра і прэзідэнта «Карытас» Кіпр; Юзэфа Антуана Суэйф, прэзідэнта «Карытас» Акіяніі; айца Жэрара Патрыка Бернс.

Па матэрыялах Ватыканскага радыё

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы