"Успамінайце настаўнікаў вашых, якія прапаведавалі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцця, пераймайце іхнюю веру" Папа Францішак.
Міжнародны дзень пажылых людзей штогод адзначаецца 1 кастрычніка. З 1991г. згодна з рашэннем Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У Беларусі Дзень пажылых людзей таксама адзначаецца 1 кастрычніка.
Грамадскія арганізацыі і фонды арганізоўваюць у гэты дзень розныя дабрачынныя акцыі. Мэта правядзення таких мерапрыемстваў- гэта прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем пажылога ўзросту. Са свайго боку "Карытас" таксама аказвае немалаважную дапамогу пажылым людзям. Штогод дзейнічае праект па аказанні падтрымкі старэйшаму пакаленню "Зімовая дапамога".
У цэнтры Дыяцэзіяльных “Карытас” звяртаюцца адзінокія пажылыя людзі, з просьбай аказаць ім матэрыяльную дапамогу і дапамогу ў паляпшэнні бытавых і жыллёвых умоў.
У сувязі з сусветным крызісам, наша краіна перажывае не самыя лёгкія часы. Гэта спрыяе павелічэнню колькасць маючых патрэбу, у тым ліку гэта пажылыя і адзінокія людзі. Круглы год у парафіях аказваецца дапамога тым, якія жывуць у нястачы. У халодны перыяд часу “Карытас” асабліва дапамагае пажым людзям, якія жывуць у сельскай мясцовасці и не ў стане сами сябе забяспечыць.
“Карытас”, як дабрачынная арганізацыя, ведае, што чужой бяды не бывае, таму заўсёды імкнецца падтрымаць тых, хто мае патрэбу, як духоўна, так і матэрыяльна.