29 верасня ў офісе Нацыянальнага "Карытас" прайшла “Рада дырэктароў", на якой абмяркоўваліся штодзённыя пытанні і прымаліся пэўныя рашэнні аб далейшай дзейнасці арганізацыі. На сустрэчы прысутнічалі дырэктары ўсіх дыяцэзіяльных "Карытас", дырэктар Нацыянальнага "Карытас", а таксама запрошаны госць спадар Сяргей Гоцін.
З дапамогай спадара Гоціна, які з’яўляецца прафесійным кансультантам i трэнерам,былі намечаны асноўныя этапы стратэгічнага развіцця арганізацыі. Ён падкрэсліў, што ва ўсіх “Карытас” павiнна быць адзiная мэта i адзiн накiрунак развiцця.
“Я вельмi рады, калі змог натхніць вас на далейшую працу”,- адзначыў спадар Сяргей напрыканцы свайго выступу.
Важным момантам стала абмеркаванне далучэння Беларусі да "Канвенцыі па правах інвалiдаў". Ад гэтага моманту “Канцэпцыя Карытас ў Беларусі аб становішчы людзей з інваліднасцю” будзе грунтавацца на прынятай Канвенцыі.
Таксама былі запланаваны даты асноўных мерапрыемстваў "Карытас" Беларусі.
Так як наступны год у дзейнасці “Карытас” будзе прысвечаны 30-годдзю трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, важным пытаннем на позве дня быў шэраг мерапрыемстваў прысвечаных успаміну гэтай трагедыі.
У сваёй дзейнасці “Карытас” звяртае вялікую ўвагу на людзей, з дапамогай якіх, ажыццяўляецца праца, і для таго, каб людзі не стамляліся працаваць для дабра тых, хто мае ў гэтым патрэбу, “Рада дырэктароў” пастанавіла даты духоўных сустрэч для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”.
На сустрэчы было прынята шмат важных рашэнняў, але для таго, каб не быць галаслоўнымі, прысутныя, набраўшыся духоўных сілаў і натхнення на далейшую працу, вырашылі ўвасобіць атрыманыя веды ў будучыні.