З 2 па 4 верасня ў Баварскім Фрайзінгу прадстаўнікі Нацыянальнага і Мінска-Магілеўскага Карытас прымалі ўдзел у 19 Міжнародным кангрэсе "Рэнавабіс".  Сёлета кангрэс быў прысвечаны моладзі Ўсходняй Еўропы, яе клопатам, а таксама перспектывам ў жыцці і ў веры. Мэтай кангрэса было абмеркаванне палітычных, эканамічных і рэлігійных абставін, у якіх жыве моладзь Ўсходняй Еўропы.

 У кангрэсе бралі ўдзел прадстаўнікі больш чым 30 краін Еўропы.  Гэта святары, кансэкраваныя асобы, а таксама свецкія людзі якія працуюць з моладдзю і якіх цікавіць лёс маладых людзей. Важным было і тое, што на кангрэсе прысутнічалі прадстаўнікі моладзі, якія маглі падзяліцца асабістым досведам  перажывання веры ў сваёй краіне. Прысутным быў прапанаваны шэраг тэм, такіх як: "Касцёл і вера", "Сям'я і прафесія", "Сацыяльныя ўмовы жыцця" і шмат іншых, мэтай якіх было ў невялікіх групах падзяліцца адзін з адным не толькі сваімі перажываннямі, але і канкрэтным вопытам працы з моладдзю ў  сваіх краінах, пачуць меркаванне іншых,а таксама прапанаваць канкрэтныя праэкты па ўключэнню моладзі ў актыўнае жыццё Касцёла.Таму што, як адзначалася, не толькі Касцёл можа натхняць моладзь, але і моладзь павінна натхняць Касцёл.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы