Навіны

"Caritas" Сенегала пачаў праграму прафілактыцы Эболы

У выніку ўспышкі захворвання, якая доўжыцца два гады, памерла 10 тысяч жыхароў Заходняй Афрыкі. У мінулым годзе на барацьбу з эпідэміяй дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Сенегала выдаткавала больш за 6 мільёнаў еўра. Сёлета ж запускаецца новая праграма прафілактыкі.

Запушчаная прафілактычная праграма будзе каштаваць 1,5 млн. еўра. Істотную дапамогу аказалі нямецкія касцёльныя арганізацыі.

Падрабязней...

«Карытас» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі

У сувязі з Годам Божай Міласэрнасці, абвешчаным у Паўсюдным Касцёле, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі.

На працягу Адвэнту дзеці з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах прыносілі ў касцёл цацкі, слодычы, садавіну і складвалі іх у вялікі кошык. Дзеці духоўна перажывалі, добра разумеючы, што вучэнне Хрыста вучыць аддаваць і дзяліцца з тымі дзецьмі, якія не маюць мамы і таты, а таксама падрыхтавалі кранальнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Божае Нараджэнне».

Падрабязней...

Сірыец, які бег ад вайны ў Беларусь: "Малітва ў нас адна - аб міры"

Родны горад Анаса бамбілі, сваякам давялося бегчы, куды вочы глядзяць. Бацькоў прытуліла Турцыя. Стрыечных братоў, якія ў пару вучобы ў Гомелі ажаніліся на беларусках, - Германія. «Але цяпер у Германіі вельмі шмат сірыйцаў, і не так ужо проста стала ўладкавацца там. Браты трапілі туды тры гады таму. Мае сябры многія і сваякі - паўсюль, хто ў еўрапейскіх краінах, хто ў Турцыі, жывуць сірыйцы і ў Беларусі », - распавядае Анас.

Ён вырашыў з'ехаць ад вайны ў Беларусь, - дабро, за гады вучобы набыў тут не толькі неабходныя веды, але і сяброў.

Падрабязней...

Калядна-навагодні баль для людей з абмежаванымі магчымасцямі арганізаваў "Карытас" Віцебск

5 студзеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся традыцыйны калядна-навагодні баль для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль».
Мерапрыемства арганізавалі і правялі дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль».

Баль ўрачыста адкрыў дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. У балі прымалі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі здольнасцямі, іх бацькі і валанцёры «Бэтэль». Сабраныя танцавалі, прымалі ўдзел у падрыхтаваных валанцёрамі конкурсах, а асобы з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі калядную гісторыю, а таксама вершы і спевы пра зіму.

Падрабязней...

"Карытас" у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі

3 снежня “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі – такой жа дабрачыннай арганізацыі з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі.

Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела.Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз пробашч Станіслаў, пасля чаго на імправізаванай сцэне разгарнулася дзейства, якое расказвала пра нараджэнне Езуса, пра пастушкоў і валхвоў, якія прыйшлі яму пакланіцца, і злога Ірада, загадаўшага забіць усіх немаўлят. П’есу паставілі дзеці старэйшага ўзросту, а рэжысёрам выступіла сястра-эўхарыстка Таццяна.

Падрабязней...

"Карытас" Віцебск арганізаваў калядныя сустрэчы для дзяцей

2 студзеня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, дзяцей-сірот.

Валанцёры віцебскага «Карытас» дапамаглі арганізаваць цікавую і незабыўную сустрэчу. Дзяцей чакалі на свяце займальныя конкурсы, віктарыны і, безумоўна, салодкія пачастункі.

Падрабязней...

Каментарый Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да паслання Папы Францішка на 49-ы Сусветны дзень міру

1 студзеня 2016 г.

Бог клапоціцца пра нас і ніколі не пакідае адных

Дарагія браты і сёстры!

1. Сардэчна вітаю вас усіх, віншую з Новым 2016 годам і жадаю Божага благаслаўлення, поспехаў, радасці і шчасця на кожны яго дзень.

Падрабязней...

Год, які назаўжды застанецца ў сэрцы "Карытас"

 У канцы каляндарнага года мы азірнуліся назад і ўзгадалі, што добрага было ў адыходзячым 2015-м!

Тэма “Карытас” на 2015 год: Выкараненне крайняй беднасці і голаду

Удвая скараціць лік людзей, якія жывуць менш чым на адзін даляр у дзень да 2015 года і ўдвая скараціць лік тых, хто галадае. Забеспечыць поўнай і прадукцыйнай занятасцюі годнай працай  ўсіх, уключаючы жанчын і маладых людзей- мэты “Карытас” на 2015 год.

Падрабязней...

"Ад сэрца да сэрца"- "Карытас" Пінск правёў дабрачынную акцыю

29 снежня супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведалі інвалідаў, а таксама малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і.

З каляднымі віншаваннямі і падарункамі супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства наведалі інвалідаў, малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і, у якіх выхоўваецца пяць і больш дзяцей, з Брэсцкага, Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў.

Падарункі з прадуктамі харчавання і прысмакамі былі закуплены дзякуючы дапамозе добрых людзей, а таксама на сродкі, сабраныя ў скарбонках і супермаркетах сеткі «Евроопт», на аўтазапраўках і ў брэсцкім універмагу.

У год, калі Касцёл у Беларусі заахвочвае скіраваць позірк на Божую Міласэрнасць, «Карытас» Пінскай дыяцэзіі стараецца дапамагчы матэрыяльна і духоўна інвалідам і ўсім, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, каб любоў Бога і падтрымка бліжняга дапамагалі ім не заставацца сам-насам са сваёй бядой.

Галіна Герусь, фота Веранікі Клеўжыц

Святы Мікалай наведаў пацыентаў дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна

У нядзелю, 27 снежня, валанцёры гродзенскага "Карытас" віншавалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы, са святам Нараджэння Пана і надыходзячым Новым Годам. 

Сам праект "Анёлы дабра", у рамках якога валанцёры наведваюць дзяцей у траўматалогіі, існуе ўжо амаль 2 гады. Кожную нядзелю з 17:00 да 19:00 валанцёры прыходзяць і дапамагаюць дзецям цікавей правесці час: з імі малююць, гуляюць у разнастайныя гульні, чытаюць, робяць вырабы і гэтак далей.   

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы