У выніку ўспышкі захворвання, якая доўжыцца два гады, памерла 10 тысяч жыхароў Заходняй Афрыкі. У мінулым годзе на барацьбу з эпідэміяй дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Сенегала выдаткавала больш за 6 мільёнаў еўра. Сёлета ж запускаецца новая праграма прафілактыкі.
Запушчаная прафілактычная праграма будзе каштаваць 1,5 млн. еўра. Істотную дапамогу аказалі нямецкія касцёльныя арганізацыі.
«Caritas» набыў медыцынскае абсталяванне, сродкі гігіены і дэзінфекцыі. Таксама будуць арганізаваны навучальныя і інфармацыйныя кампаніі.
Паводле http://www.deon.pl , http://catholic.by