Навіны

Працягваецца фотавыстава “Жыццё”: “Аднолькавыя мары- роўныя магчымасці"

Сёння, 28 снежня, у апошні панядзелак 2015 году, галерэя “Акадэмія” убачыла фотавыставу “Жыццё”. Агранізатарамі выставы з’яўляецца АТ “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры падтрымцы агенства ЗША па міжнароднаму развіццю і галерэя “Акадэмія”.

Упершыню фотавыстава ўбачыла свет у лістападзе гэтага году. На якой прадставіла жыццёвы і творчы шлях двух герояў. Ангеліны Уэльскай- першай беларускай мадэлі з дыягназам ДЦП і Андрэя Гарбаценка – актора з сіндромам Дауна.

Падрабязней...

Дотык маленькага Езуса адчулі на сабе жыхары дзіцячага дому ў Віцебску

У Вігілію Божага Нараджэння супрацоўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Віцебску. Гэтым разам замест салодкіх падарункаў дзеці атрымалітакі неабходны ў зімовую пару абутак.

Разам з валанцёрамі дзіцячы дом наведаў дырэкатар Віцебскага “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падкрэсліў, што дапамога сіротам і пакінутым з’яўляецца неабходным складнікам хрысціянскага светапогляду.

Падрабязней...

Хрыстос Нарадзіўся! Са святам Божага Нараджэння

 Хрыстос Нарадзіўся!

Спаглядаючы ў вочы маленькаму дзіцяці Езус, адчуваем вялікі дар Божай міласэрнасці. Дар, які дазваляе зразумець важнасць добрага сэрца. Кожны з вас, дарагія сябры, праз адчыненыя далоні ў пошуках патрабуючых, лучыцца з дзейнасцю “Карытас” – Любоўю ў практыцы штодзённага жыцця. Кожны з Вас становіцца не толькі тым, хто прымае, але перш за ўсё тым, хто дзеліцца сабой.

Падрабязней...

Калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сямей прайшла ў "Карытас" Гродна

У межах «Калядных дабрачынных акцый» рэлігійнай місіі «Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі была арганізавана і праведзена калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем’яў, якія ўдзельнічаюць у праграме «Adopce na dálku». 

Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і вясёлым. У госці да дзяцей завітаў святы Мікалай. Дзеці з цікавасцю расказвалі вершы, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах, за што атрымлівалі салодкія прызы і падарункі ад святога Мікалая.

Падрабязней...

Калядную акцыю па зборы падарункаў для дзяцей правёў "Карытас" Гродна

 19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па зборы падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы.

Падрабязней...

Калядная акцыя "Карытас"- больш, чым проста хэндмэйд

20 снежня тэрыторыя Чырвонага Касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц "Карытас". Таму што менавіта ў чацвёртую нядзелю Адвэнту  прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў "Карытас" прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Гэтыя вырабы можна было  набыць у падарунак родным і знаёмым на Калядныя святы, а таксама дзеля таго, каб упрыгожыць Вігілійны стол.

Падрабязней...

Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

17 снежня ў цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста.

Падрабязней...

15 снежня супрацоўнікі Мінска-Магілёўскага “Карытас” наведалі адну з самых далёкіх ад Мінска парафій – Чавусы

Пры падтрымцы “Карытас” у Чавусах ужо рэалізавана некалькі сацыяльных праектаў. Самы значны з іх – гэта “Лінія жыцця”. У рамках гэтага праекта быў зроблены грунтоўны рамонт дамоў, у каторых жывуць сем’і з прыёмнымі дзецьмі.

Мэтай жа падарожжа стала дапамога сямі сем’ям перасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. У кожнай сям’і свая гісторыя. Але іх яднае адно – ў пэўны момант яны апынуліся ў чужой краіне і амаль ні з чым. На радзіме яны пакінулі працу, гаспадарку, утульнае жыллё. Тут жа ім усё прыходзіцца пачынаць з пачатку. Большасць з перасяленцаў уладкаваліся працаваць у калгасы. Праца хоць і не высокааплочваемая, аднак дапамаглі з жыллём. Праўда, з жыллём не ўсё так проста. Яно ў большасці патрабуе грунтоўнага рамонту – сцены голыя, палы праваліліся, камунікацыі не падведзены. Ну і, вядома, ніякай мэблі. Аднак, гэта усё адно лепш, чым стрэлы і бомбы. Таму, паціху, сем’і робяць рамонт. За лета ужо многае ўдалося зрабіць – змяніць палы, паклеіць некаторыя пакоі, падвесці электрычнасць. Удалося нават завесці гаспадарку – і свінак, і курэй, і нават трусоў.

Падрабязней...

20 снежня на тэрыторыі Касцёла свв. Сымона і Алены пройдзе дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная "Карытас"

"Калядная акцыя" будзе праходзіць у нядзелю 20 снежня, з 9 00 да 15 00 гадзіны, на тэрыторыі Чырвонага Касцёла.

Падчас акцыі кожны дыяцэзіяльны "Карытас" прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў "Карытас".

"Калядная акцыя" праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы. Далучаючыся да гэтай акцыі- вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты “Карытас”. Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?

10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека

З гісторыі:

Міжнародны дзень правоў чалавека па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод святкуецца 10 снежня. Таму што менавіта 10 снежня 1948 года была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Аб чым?

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды.  Гэта значыць роўнасць перад законам, права кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення і інш.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы