Спаглядаючы ў вочы маленькаму дзіцяці Езус, адчуваем вялікі дар Божай міласэрнасці. Дар, які дазваляе зразумець важнасць добрага сэрца. Кожны з вас, дарагія сябры, праз адчыненыя далоні ў пошуках патрабуючых, лучыцца з дзейнасцю “Карытас” – Любоўю ў практыцы штодзённага жыцця. Кожны з Вас становіцца не толькі тым, хто прымае, але перш за ўсё тым, хто дзеліцца сабой.
Дар міласэрнасці будуецца ў веры і надзеі на адвечную крыніцу дабра, якой з'яўляецца сам Бог. Ён, клапоцячыся аб кожным чалавеку ў гэтым свеце, спасылае нам свайго Адзінароднага Сына ў постаці маленькага дзіцяці, які нараджаецца ў самым бедным мейсцы гэтага свету. Тым самым падкрэслівае, што не трэба быць багатым матэрыяльна і мець вялікую моц фізычную - трэба мець багатае сэрца і вялікую моц Божага Духа ў сабе.
Паважаныя сябры духа міласэрнасці і ўсе, хто ў пошуках любові і супакою, жадаю Вам адчуць нараджэнне Дзіцяці Езуса у сваіх сэрцах. Дазвольце Божай міласэрнасці нарадзіцца у Вашым жыцці і жыцці блізкіх Вам людзей, згодна з Евангеллем. Няхай узор святой сям'і станецца не только прыкладам надзеі на добрае, але абаронай у кожную хвіліну жыццёвага шляху.
Благаслаўлення ад дзіцятка Езус на свята Бажага Нараджэння і новы 2016 год.
З найлепшымі пажаданнямі Релігійная Місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі