У межах «Калядных дабрачынных акцый» рэлігійнай місіі «Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі была арганізавана і праведзена калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем’яў, якія ўдзельнічаюць у праграме «Adopce na dálku». 

Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і вясёлым. У госці да дзяцей завітаў святы Мікалай. Дзеці з цікавасцю расказвалі вершы, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах, за што атрымлівалі салодкія прызы і падарункі ад святога Мікалая.

Таксама для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол. Калядная сустрэча вярнула таксама дарослых у свет дзяцінства, з яго атмасферай радасці і чакання цудаў. Можна было ўбачыць на тварах удзельнікаў шчырыя ўсмешкі, а вочы дзяцей іскрыліся ад радасці.

             
Каляднае свята запомнілася ўдзельнікам атмасферай дабрыні, цеплыні, любові, пазітыву і імкнення да лепшага.

Вольга Кічко
Фота Алега Гарбачова

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы