У Вігілію Божага Нараджэння супрацоўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Віцебску. Гэтым разам замест салодкіх падарункаў дзеці атрымалітакі неабходны ў зімовую пару абутак.
Разам з валанцёрамі дзіцячы дом наведаў дырэкатар Віцебскага “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падкрэсліў, што дапамога сіротам і пакінутым з’яўляецца неабходным складнікам хрысціянскага светапогляду.
Кароткую экскурсію для гасцей інтэрната правяла дырэктар гэтай установы Культэнка Наталля Ўладзіміраўна. Трэба адзначыць, што інтэрнат забяспечаны ўсім неабходным на самым вялікім узроўні. У будынку адноўлены і актыўна выкарыстоўваецца басейн для дзетак.
Аднак дапамога ніколі не бывае лішняй нават для такой добра ўпарадкаванай ўстановы. Таму дырэктары дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.
Госці з каталіцкай арганізацыі і маленькія гаспадары інтэрната разам правялі шмат цудоўных хвілін каля святочнай елкі. Яны разам вадзілі хараводы і спявалі вясёлыя песні.
Кс. Віктар Місевіч, фота аўтара