Навіны

Удзел “Карытас” у Будслаўскім фэсце

Добрай традыцыяй для Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” стаў удзел у штогадовай урачыстасці ў Будславе. 

“Карытас” Віцебскай дыяцэзіі падрыхтаваў бяспройгрышную латарэю, у якой кожны мог атрымаць самаробныя салодкія пачастункі або паштоўкі і блакноты. Таксама за ахвяру можна было набыць кнігі для дзяцей, вязаныя сурвэткі, абразы з бісеру і мяккія цацкі, зробленыя інвалідамі.

Падрабязней...

Сустрэча партнераў «Карытас» у Аўстрыі (21-24.06.2015)

Па традыцыі кожныя 2 гады аўстрыйская арганізацыя «Карытас» Лінц праводзіць сустрэчу партнераў «Карытас» з розных краінаў свету, падчас якой абмяркоўваюцца асноўныя накірункі работы арганізацыі. У гэтым годзе «Карытас» Лінц адзначае 25-годдзе сваёй дзейнасці, таму чарговая сустрэча партнераў “Карытас” адбылася 21-24 чэрвеня менавіта ў Аўстрыі, у горадзе Лінц. 25 гадоў назад пачалася праца арганізацыі Замежная дапамога "Карытас" Верхняй Аўстрыі з маштабнай выратавальнай акцыі для пацярпелага бедства насельніцтва Румыніі.

Падрабязней...

"Карытас" арганізаваў семінар з Іво Сэльнерам

11 чэрвеня ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска адбыўся семінар Іво Сэльнера “Шлях да самастойнага жыцця – патэнцыял майго дзіцяці”.  Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступіла Рэгігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з аўстрыйскай арганізацыяй “Карытас Лінц”. 

Падрабязней...

1 чэрвеня - Міжнародны дзень дзяцей і Сусветны дзень бацькоў

«Шэдэўрам грамадства з'яўляецца сям'я: тыя, любячыя адзін аднаго мужчына і жанчына» 

Папа Францішак

1 чэрвеня, у першы дзень лета, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзяцей, таксама вядомы як Міжнародны дзень абароны дзяцей, які быў абвешчаны ў 1949 годзе Кангрэсам Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.

Дзень абароны дзяцей — гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, але і напамін грамадству пра патрэбу абароны правоў дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

Вельмі сімвалічна, што ў гэты дзень ва ўсім свеце ўжо трэці год запар адзначаецца і іншае свята, якое мае дачыненне да выхавання і аховы жыцця дзяцей, — Сусветны дзень бацькоў.

Падрабязней...

Арцыбіскуп Оскар Рамэра: "прамень святла" для дабрачыннасці

Падчас 20-Генеральнай Асамблеі ў Рыме 12-17 мая арцыбіскуп Рамэра быў абраны ў якасці апекуна “Карытас Інтэрнацыаналіс”.

Саюз "Карытас" лічыць, што арцыбіскуп Оскар Рамэра з Сан-Сальвадор быў "праменем святла для ўсіх, хто працуе ў сферы дабрачыннасці".

Арцыбіскуп Рамэра быў перакананым заступнікам бедных і змагаром за мір. Ён быў забіты падчас Імшы ў Сан-Сальвадоры ў 1980 годзе пасля таго як ён неаднаразова асуджаў насіленне ў яго краіне. Ён прылічаны да лікубласлаўлёных у сталіцы Сальвадора 23 мая.

Падрабязней...

"Майская сустрэча" для супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"

У жыцці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” добрай традыцяй стала правядзенне Майскай сустрэчы для супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі.

Сустрэча, якая адбылася 25 мая ў г. Лепель (Віцебская дыяцэзія), распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.  Напачатку дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч прывітаў біскупа Алега і ўсіх прысутных. У сваім прывітальным слове біскуп адзначыў знакавасць Майскай сустрэчы ў дзень свята Найсвяцейшай Панны Марыі і выказаў радасць прысутнасці сярод супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”.

Падрабязней...

Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» абсталявала дзіцячае аддзяленне бальніцы

Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» скончыла праект па аснашчэнню гульнявога пакоя ў дзіцячым афтальмалагічным аддзяленні Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. Па словах бацькоў і лекараў аддзялення, дзеці кожны дзень з нецярпеннем чакаюць гульняў і заняткаў у гульнявой. У першую чаргу таму, што цяпер там стала больш светла і з'явілася шмат цікавых гульняў. Лекары рады, што ў гульнявой з'явілася больш матэрыялаў з дробнымі дэталямі, што вельмі карысна і неабходна дзецям асабліва пасля аперацый.

Таксама былі закуплены кампутары і ноўтбукі для дзіцячага афтальмалагічнага аддзялення, што дало магчымасць загрузіць для дзяцей новыя праграмы для прафілактыкі, лячэння і паляпшэння зроку. Дзякуючы набытым ноўтбукам, якія лёгка пераносіць з месца на месца, лячэнне можна праводзіць не толькі ў першай палове дня, калі адкрыты спецыяльны пакой, але і ў другой палове дня і вечарам. Гэта палепшыла якасць лячэння і прафілактыкі, а таксама дало магчымасць абслугоўваць больш дзяцей.

Падрабязней...

Кардынал Тагле – новы кіраўнік “Сaritas Internationalis”

Арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Антоніа Тагле быў абраны новым кіраўніком “Сaritas Internationalis”. Гэта адбылося вечарам 14 мая 2015 г. у рамках Генеральнай асамблеі таварыства. З 2007 г. пасаду кіраўніка аб’яднання займаў гандураскі кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга.

Кардынал Тагле з’яўляецца адным з самых маладых пурпуратаў: ён мае 57 гадоў. Арцыбіскупам Манілы яго прызначыў Бэнэдыкт XVI 13 кастрычніка 2011 г., а амаль праз год, 24 лістапада 2012 г. урычыў яму кардынальскі берэт. У студзені 2015 г. пурпурат прымаў на Філіпінах папу Францішка.

Падрабязней...

"Барацьба з голадам і няроўнасцю": мэты "Карытас Інтэрнацыяналіс" на бліжэйшыя гады

Сусветная арганізацыя "Карытас Інтэнацыяналіс" бліжэйшыя 5 гадоў плануе прысвяціць барацьбе з сусветным голадам, з сацыяльнай няроўнасцю, абароне рэлігійных і этнічных меншасцяў, пытанням міграцыі і захавання свету на зямлі. Гэта бачна з выніковага дакумента з Дваццатай Генеральнай Асамблеі, якая працягваецца да гэтага панядзелка ў Рыме. Павінна яшчэ болей падкрэслівацца хрысціянская ідэнтычнасць арганізацыі ў служэнні Касцёлу бедным і прыкладацца больш высілкаў у вобласці грамадскіх адносін.
Пад уплывам актуальных праблем і крызісных сітуацый у апошнія гады ў свеце - ва Украіне, на Бліжнім Усходзе, у Цэнтральнай Афрыканскай Рэспубліцы, Бурундзі, Калумбіі, Японіі і Філіпінах - Папа Францішак будзе і далей надаваць увагу гэтым пытанням. З дакумента бачна цяжкая сітуацыя многіх людзей, якіх пераследавалі з-за іх рэлігійных перакананняў: на іх суполкі і цэрквы неаднаразова надпадалі на этычнай ці рэлігійнай глебе. "Карытас" ставіцца з  салідарнасцю да тых, "хто спрабуе выжыць у гэтых рэаліях" і тым, "хто змушаны знаходзіцца ў бегах у сваёй уласнай краіне ці бегчы ў іншыя краіны".

Падрабязней...

Сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага касцёла і прадстаўнікамі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці

15 мая ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў г. Мінску адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага касцёла і прадстаўнікамі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці, падчас якой быў прэзентаваны праект новага Дэкрэта і палажэння пра атрыманне і рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі. Пры складанні дадзенага нарматыўнага дакумента былі ўлічаны прапановы і пытанні  з боку Каталіцкіх арганізацый, што займаюцца дабрачыннай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы