15 мая ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў г. Мінску адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага касцёла і прадстаўнікамі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці, падчас якой быў прэзентаваны праект новага Дэкрэта і палажэння пра атрыманне і рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі. Пры складанні дадзенага нарматыўнага дакумента былі ўлічаны прапановы і пытанні з боку Каталіцкіх арганізацый, што займаюцца дабрачыннай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.
У мератпрыемстве прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдзіо Гудджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дамаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Пінскай дыяцэзіі біскуп Антонi Дзям’янка і біскуп Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, а таксама дырэктары і прадстаўнікі Рэлігійнай місіі “Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас”, святары, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.
З боку Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сустрэчы прымалі ўдзел намеснік дырэктара Дэпартамента Шакуноў Дзмітрый Уладзіслававіч, кіраўнік праўлення гуманітарнай дзейнасці Лабун Святлана Мікалаеўна і намеснік кіраўнік праўлення гуманітарнай дзейнасці Берташ Святлана Уладзіміраўна.
Напачатку паседжання намеснік дырэктара Дэпартамента Дзмітрый Уладзіслававіч выказаў удзячнасць за шматлетнее супрацоўніцтва і той ўклад, які ўносяць рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі. Таксама ён падкрэсліў, што дадзенае мерапрыемства мае вельмі важны характар, бо апошнія гады супрацы маюць вельмі пазітыўную дынаміку, і ўвогуле дзейнасць дадзеных арганізацый у пытанні атрымання і выкарыстання бязвыплатнай дапамогі падтрымліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік праўлення гуманітарнай дзейнасці, Лабун Святлана Мікалаеўна ў сваім выступленні нагадала прысутным на сустрэчы пра дзейныя нарматыўныя дакументы, што рэгулююць паступленне і рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі. Таксама яна азнаёміла з асноўнымі пунктамі, у якіх гаворыцца пра парадак атрымання і дакументальнае афармленне пры рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі. Намеснік начальніка праўлення Берташ Святлана Уладзіміраўна прывяла прыклады і расказала пра цяжкасці пры рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, якія ўзнікалі на практыцы.
У ходзе сустрэчы ўдзельнікі мелі магчымасць задаць пытанні па рэгістрацыі бязвыплатнай дапамогі, а таксама абмеракавалі складанасці, якія ўзнікалі ў іх на практыцы.
На прыканцы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад імя ўсіх прысутных падзякаваў прадстаўнікам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці за сустрэчу і магчымасць абмеркавання хвалюючых пытанняў, і выказаў сваё спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва паміж Дэпартаментам і Каталіцкім Касцёлам.