Навіны

Калядная сустрэча 2014 для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

18 снежня ў цэнтры св. Лукі адбылася Калядная сустрэча для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства “Карытас”.

Сустрэча распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Падрабязней...

“Карытас” падараваў Калядную казку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

14 снежня ў Моладзевым араторыі імя св.Яна Боско Дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” было праведзена свята для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але таксама для дзяцей і іх бацькоў стала сапраўдным падарункам на Каляды.

Падрабязней...

“О Зорка Бэтлеема, у небе заззяй маім…”: “Карытас” арганізаваў дабрачынную Калядную акцыю

14 снежня на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены прайшла дабрачынная Калядная акцыя “Бэтлеемская зорка”, арганізатарам якой выступіла Дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас”.

На працягу апошняга месяца валанцёры і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі, “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі і “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рабілі Калядныя падарункі, якія людзі мелі магчымасць набыць падчас акцыі. Таксама кожны жадаючы мог больш даведацца пра дзейнасць “Карытас”. 

Падрабязней...

3 снежня – Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Здаровы і аздароўлены ў хрысціянскім сэнсе – не той, хто валодае пэўным наборам фізічных і разумовых здольнасцяў,але той, у каго ёсць сілы прыняць сваё жыццё такім, якое яно ёсць.

 

У 1982 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Сусветную праграму дзеянняў у дачыненні да інвалідаў. Час з 1983 года па 1992 год быў абвешчаны «Дзесяцігоддзем інвалідаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый». ААН праводзіла такое дзесяцігоддзе дзеля павышэння інфармаванасці насельніцтва пра праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пра тое, што ім павінны быць дадзены роўныя правы з астатнімі ўдзельнікамі грамадства. Калі надышоў 1992 год (апошні год дзесяцігоддзя), Генеральная Асамблея ААН абвясціла трэці снежаньскі дзень Міжнародным днём інвалідаў.У нашай краіне ў тым жа годзе ён быў абвешчаны Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней...

«Я маю права!»: «Карытас» арганізаваў навучальную экскурсію для школьнікаў

У сучасным свеце падлеткі і школьнікі вельмі часта выкарыстоўваюць выраз “Маю права!”. Але не кожны з іх у поўні асэнсоўвае, якое значэнне ён мае. Таму, 20 лістапада 2014 года для дзяцей з розных школ мікрараёна “Серабранка” і 15 выхаванцаў Дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай ўстановы адукацыі “Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска”  Дабрачыннай арганізацыяй “Карытас” сумесна з прадстаўнікамі Гарадскога Грамадскага з'яднання па папярэджанні жорсткага звароту з дзецьмі «Дзеці – не для насілення» і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь была арганізавана інтэрактыўная навучальная экскурсія на трамваі “Я маю права!”.

Дату выбралі невыпадкова: менавіта ў гэты дзень, 25 год таму, была падпісана “Канвенцыя ААН пра правы дзіцяці”. “Канвенцыя” —  гэта міжнародны прававы дакумент, які вызначае правы дзяцей у дзяржавах-удзельніках. Канвенцыя пра правы дзіцяці з'яўляецца першым і асноўным міжнародна-прававым дакументам абавязковага характару, прысвечаным шырокаму спектру праў дзіцяці.

Падрабязней...

Сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі

12 лістапада ў офісе “Нацыянальнага Карытас” адбылася сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па кірунках дзейнасці, у якіх арганізацыя “Карытас” магла бы супрацоўнічаць  з ААН  у Беларусі.

Беручы да ўвагі агучаныя з боку прадстаўніка ААН у Беларусі спадара Санака Самарасінха на сустрэчы з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла, якая адбылася 30 кастрычніка гэтага года, тэмы і абмеркаваўшы дзейнасці арганізацыі, удзельнікі “Рады Карытас” вызначылі 3 галоўныя тэмы, якія ў будучым будуць агучаны ў прадстаўніцтве ААН, як прапановы да супрацоўніцтва. Імі сталі: барацьба са СНІДам, анказахворваннямі ,  дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, клопат аб бежанцах, асабліва з Украіны, гандаль людзьмі.

Менавіта гэтыя тэмы стануць падмуркам для пачатку плённага шырокамаштабнага супрацоўніцтва паміж "Карытас" і ААН у межах сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

"Павышэнне эфэктыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства ". Рэспубліканскі семінар для дзяржаўных і грамадскіх арганізацый

29 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў адпаведнасці з планам працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім каардынацыйным планам на 2014 год адбыўся другі этап рэспубліканскага семінара "Павышэнне эфэктыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства ". Адным з арганізатараў дадзенага мерапрыемтсва выступіла Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” ККББ. 

Падрабязней...

Свята на Дзень маці для дзяцей з праблемамі слыху і іх бацькоў

Самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ў нас звязаны з мамай, яе дабрынёй, мудрасцю, цярплівасцю. З тым, што яна дала нам не толькі жыццё, але і першыя ўрокі духоўнасці. Таму Дзень маці — гэта цудоўная нагода шчыра падзякаваць, папрасіць прабачэння, павіншаваць, падарыць кветкі, праявіць клопат,  яшчэ раз прызнацца ў сваіх самых лепшых да яе пачуццях.

Шчаслівыя, радасныя твары дзяцей — найлепшы падарунак для маці. А асабліва для матуль, дзеці ў якіх маюць праблемы са слыхам. Менавіта для такіх сем’яў было арганізавана свята супрацоўнікамі арганізацыі “Карытас” сумесна з дабрачынным гуманітарным мясцовым фондам “Гармонія гукаў”. Для дзетак і іх бацькоў была арганізавана экскурсія ў музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі». Для гэтых дзетак наведванне такіх экскурсій сумесна з дзецьмі са звычайных школ немагчыма, бо большасць з іх мае патрэбу ў суправаджэнні.

Падрабязней...

«Мы разам!»: спатканне для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў

Людзі непадобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнім выглядам, характарам, паводзінамі. Але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых.
“ДКТ Карытас” у г. Глыбокае запрашае прыняць удзел у спатканні для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў – “Мы разам!”, якое адбудзецца 4 кастрычніка 2014 года.

Падрабязней...

«Касцёл — СМІ — грамадскае меркаванне»: 18-ы Міжнародны кангрэс «Renovabis» у Фрайзінгу

З 3 па 5 верасня 2014 года ў Фрайзінгу (Германія) адбыўся 18-ы Міжнародны кангрэс «Renovabis». Тэма мерапрыемства – узаемаадносіны паміж Касцёлам і касцёльнымі СМІ.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы