Людзі непадобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнім выглядам, характарам, паводзінамі. Але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых.
“ДКТ Карытас” у г. Глыбокае запрашае прыняць удзел у спатканні для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў – “Мы разам!”, якое адбудзецца 4 кастрычніка 2014 года.
Мэта спаткання:
• інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве;
• адкрыццё грамадства на інвалідаў;
• заахвочванне людзей да хрысціянскіх каштоўнасцей праз учынкі міласэрнасці.
Праграма мерапрыемства:
10.30-10.45 – з’езд удзельнікаў, урачыстае прывітанне ўдзельнікаў мерапрыемства.
10.45-11.00 – шэсце ад касцёла Святой Тройцы да Гарадскога дома культуры
11.00-13.00 – гульні, пачастункі, прадстаўленне лялечнага тэатра
11.30-12.10 – круглы стол з удзелам бацькоў, апекуноў асоб з абмежаванымі магчымасцямі, святароў, прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў ДКТ “Карытас”, тэрытарыяль-нага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" і інш.
13.00-14.00 – абед
14.00-15.30 – канцэрт
15.30-16.00 – ад’езд удзельнікаў