29 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў адпаведнасці з планам працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім каардынацыйным планам на 2014 год адбыўся другі этап рэспубліканскага семінара "Павышэнне эфэктыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства ". Адным з арганізатараў дадзенага мерапрыемтсва выступіла Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” ККББ.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»; дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», спецыялісты па ахове дзяцінства кіраўніцтв адукацыі Аблвыканкамаў, камітэта адукацыі Мінгарвыканкама, метадысты “Інстытута развіцця адукацыі”, куратары пытанняў аховы дзяцінства, а таксама кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў (арганізацый).
Напачатку сустрэчы з вітальным словам да ўсіх удзельнікаў звярнуліся Саротнік Марыя Аляксандраўна, кіраўнік праўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Матвеенка Маргарыта Іванаўна, кіраўнік аддзела сацыяльна-педагагічнай працы і аховы дзяцінства праўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі РБ.
Падчас першай часткі працоўнага паседжання было прадстаўлена шмат дакладаў па актуальным пытанням у сферы абароны праў і законных інтарэсаў непаўналетніх, тэмы пасляінтэрнатнага суправаджэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; стварэнне і функцыянаванне рэсурсавых пакояў; а таксама ўдзельнікі падзяліліся выкарыстаннем міжнароднага досведу ў сістэме працы па ахове дзяцінства.
Удзельнікі сустрэчы імкнуліся, каб тэма аховы дзяцінства была разгледжана з усіх бакоў. Падчас выступлення ў удзельнікаў была магчымасць не толькі задаць пытанні лектарам, але і выказаць свае прапановы.
Падчас круглага стала, другой часткі семінара, неддзяржаўныя дабрачынныя арганізацыі, фонды і аб’яднанні мелі магчымасць прадставіць спектр сваёй дзейнасці ў межах тэматыкі семінара, выказать свае прапановы па паляпшэнні ўзаемадзеяння паміж усімі арганізацыямі для падвышэння эфектыўнасці сістэмы аховы дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь.
“Для нас вельмі важна, што мы, як рэлігійная каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Карытас”, разам з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі працуем у дадзеным напрамку”, – адзначыў паміж іншым кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дырэктар “Нацыянальнага Карытас” у Беларусі падчас сваёй прамовы. “Прыйшоў час, калі неабходна аб'яднаць нашыя намаганні асабліва тады, калі гэта датычыць дзяцей – будучыні беларускага грамадства. “Карытас”, як міжнародная арганізацыя, мае велізарны вопыт у дадзенай галіне і адкрыта да супрацоўніцтва.
Выказваю надзею, каб і далей нашыя сумесныя намаганні ўмацоўваліся і развіваліся, прыносячы свае плёны ў супольных праектах і праграмах дзеля дабра нашых дзяцей і моладзі”.