12 лістапада ў офісе “Нацыянальнага Карытас” адбылася сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па кірунках дзейнасці, у якіх арганізацыя “Карытас” магла бы супрацоўнічаць з ААН у Беларусі.
Беручы да ўвагі агучаныя з боку прадстаўніка ААН у Беларусі спадара Санака Самарасінха на сустрэчы з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла, якая адбылася 30 кастрычніка гэтага года, тэмы і абмеркаваўшы дзейнасці арганізацыі, удзельнікі “Рады Карытас” вызначылі 3 галоўныя тэмы, якія ў будучым будуць агучаны ў прадстаўніцтве ААН, як прапановы да супрацоўніцтва. Імі сталі: барацьба са СНІДам, анказахворваннямі , дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, клопат аб бежанцах, асабліва з Украіны, гандаль людзьмі.
Менавіта гэтыя тэмы стануць падмуркам для пачатку плённага шырокамаштабнага супрацоўніцтва паміж "Карытас" і ААН у межах сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.