Навіны

На Божае Нараджэнне валанцёры браслаўскага “Карытас”наведалі пацыентаў бальніцы

У дзень Божага Нараджэння валанцёры “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе ў чарговы раз накіраваліся ў райбальніцу да тых, каго ў гэты святочны дзень  не было каму праведаць.

Падрабязней...

“Карытас” арганізаваў свята ў Віцебскім гарадскім Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

На Божае Нараджэнне ў Віцебскім гарадскім Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылося свята для дзяцей-інвалідаў.

Падрабязней...

«Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведаў і павіншаваў дзяцей з сацыяльнага прытулка

26 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і ксёндз дэкан Павел Халяўкін разам з працаўнікамі і валанцёрамі дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Пінскай дыяцэзіі прыйшлі павіншаваць дзяцей са святам Нараджэння Хрыста ў сацыяльны прытулак в. Пелішча Камянецкага раёна.

Падрабязней...

Адбылася калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства «Карытас» і асвячэнне новага офіса

Сёння ў Мінску адбылася калядная сустрэча ўсіх супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства “Карытас”.

Падрабязней...

Кропля любові і ўвагі: свята "Карытас" для людзей з сацыяльнага цэнтра ў Віцебску

Свята Божага Нараджэння мае свае асаблівыя традыцыі. Няважна, дзе мы знаходзімся – сярод сваіх блізкіх альбо далёка ад дома – імкнемся, каб у нашых сэрцах і ў людзей, якія побач, надоўга засталося адчуванне радасці і супакою. 

Падрабязней...

Божае Нараджэнне разам з “Карытас”: свята для дзяцей са шматдзетных, прыёмных сем'яў і дзяцей-сірот

Насамрэч, гэта свята напоўнена цяплом, дабрынёй і ўвагай. Святочная падрыхтоўка пачынаецца загаддзя да Божага Нараджэння. Перыяд чакання свята вельмі хвалюючы, усе спяшаюцца падрыхтаваць сваім родным, сябрам віншаванні і падарункі.

Падрабязней...

“Карытас” дапамог гарадоцкаму карэкцыйна-рэабілітацыйнаму цэнтру

У «Гарадоцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі» скончылася рэалізацыя чарговага праекта віцебскага «Карытас», пад назвай «Сацыяльная адаптацыя і рэабілітацыя як сродак павышэння якасці жыцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі». Гэты праект быў створаны з мэтай сацыяльна-бытавой адаптацыі і падрыхтоўкі дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі ў развіцці да самастойнага жыцця ва ўмовах карэкцыйнага цэнтра.

У межах праекта была набыта і перададзена цэнтру для дзяцей-інвалідаў мэбля для кухні, халадзільнік, мікрахвалёвая печ, шафы для адзення і паліцы для пакаёвых кветак. 

Бацькі разам з дзецьмі сабралі мэблю і абсталявалі пакой сацыяльна-бытавой адаптацыі. У гэтым пакоі дзеці маюць магчымасць разам з педагогамі раздаваць ежу, вучыцца карыстацца сталовымі прыборамі, сервізам сталовага посуду, наборамі для прыпраў, блэндэрам і іншымі прадметамі сацыяльна-бытавога прызначэння. У хуткасці гэтыя веды, набытыя разам са спецыялістамі падчас заняткаў, спатрэбяцца ім у дарослым жыцці. 

Алена Тасмінская, catholic.by

“Карытас” дапамог гарадоцкаму карэкцыйна-рэабілітацыйнаму цэнтру

У «Гарадоцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі» скончылася рэалізацыя чарговага праекта віцебскага «Карытас», пад назвай «Сацыяльная адаптацыя і рэабілітацыя як сродак павышэння якасці жыцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі».

Падрабязней...

Валанцёры Глыбоцкага "Карытас": святкаванне і служэнне

5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень валанцёра, добраахвотніка. Вось і ў Глыбоцкай парафіі ў ДКТ "Карытас" налічваецца 20 сталых валанцёраў.

Падрабязней...

«Карытас» праводзіць акцыю «Вігілійная свечка»

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» праводзіць акцыю «Вігілійная свечка». Ахвяраванні ад распаўсюджвання свечак пойдуць на падарункі дзецям з малазабяспечаных сем'яў на Божае Нараджэнне і на святочныя ініцыятывы «Карытас».

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы