На Божае Нараджэнне ў Віцебскім гарадскім Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылося свята для дзяцей-інвалідаў.

 

Панавала атмасфера любові, сяброўства, дабрыні і міласэрнасці. Дзеці ў прыгожых касцюмах, вялікая калядная ёлка – усё гэта стварала адчуванне сапраўднага свята.

Было шмат сюрпрызаў, жартаў, інсцэніровак і салодкіх падарункаў ад арганізатараў у асобе дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі.

Аліна Сарокіна, Анастасія Грышан, catholic.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы