Насамрэч, гэта свята напоўнена цяплом, дабрынёй і ўвагай. Святочная падрыхтоўка пачынаецца загаддзя да Божага Нараджэння. Перыяд чакання свята вельмі хвалюючы, усе спяшаюцца падрыхтаваць сваім родным, сябрам віншаванні і падарункі.
Для “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дні перад Святам таксама вельмі насычаныя – нікога ж нельга пакінуць па-за ўвагай – дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, адзінокія пажылыя людзі.
22 снежня была арганізавана калядная сустрэча для дзетак са шматдзетных, прыёмных сем’яў і дзяцей-сірот. Цікавае і запамінальнае свята дапамаглі арганізаваць валанцёры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі.
Конкурсы, віктарыны і, канечне ж, салодкі пачастунак чакалі дзяцей на гэтым свяце.
Аліна Сарокіна.