У дзень Божага Нараджэння валанцёры “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе ў чарговы раз накіраваліся ў райбальніцу да тых, каго ў гэты святочны дзень  не было каму праведаць.

 

Мэтай візіту валанцёраў было даць адчуць такім людзям, што пра іх ведаюць і памятаюць.
У бальнічных аддзяленнях і капліцы валанцёры павіншавалі іх з Калядамі і ўручылі падарункі, якія былі набыты дзякуючы фінансавай падтрымцы дыяцэзіяльнага “Карытас” і сям’і мясцовых прадпрымальнікаў Гаспаровічаў.

Тамара Пашкевіч, catholic.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы