26 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і ксёндз дэкан Павел Халяўкін разам з працаўнікамі і валанцёрамі дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Пінскай дыяцэзіі прыйшлі павіншаваць дзяцей са святам Нараджэння Хрыста ў сацыяльны прытулак в. Пелішча Камянецкага раёна.

Парафіяне з касцёла Святой Тройцы ў Чарнаўчыцах падчас посту прыносілі да касцёла прысмакі, цацкі, садавіну і іншае, каб зрабіць падарункі для дзяцей, якія жывуць у прытулку без бацькоўскага цяпла і ласкі.

Працаўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі таксама падрыхтавалі салодкія падарункі для дзяцей.

Дзеці з Чарнаўчыц паказалі сцэнку Божага Нараджэння, праспявалі калядныя песні разам з парафіяльным хорам. Выхаванцы прытулка чыталі вершы пра ёлку і Новы год.

 
Галіна Герусь, catholic.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы