Здаровы і аздароўлены ў хрысціянскім сэнсе – не той, хто валодае пэўным наборам фізічных і разумовых здольнасцяў,але той, у каго ёсць сілы прыняць сваё жыццё такім, якое яно ёсць.

 

У 1982 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Сусветную праграму дзеянняў у дачыненні да інвалідаў. Час з 1983 года па 1992 год быў абвешчаны «Дзесяцігоддзем інвалідаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый». ААН праводзіла такое дзесяцігоддзе дзеля павышэння інфармаванасці насельніцтва пра праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пра тое, што ім павінны быць дадзены роўныя правы з астатнімі ўдзельнікамі грамадства. Калі надышоў 1992 год (апошні год дзесяцігоддзя), Генеральная Асамблея ААН абвясціла трэці снежаньскі дзень Міжнародным днём інвалідаў.У нашай краіне ў тым жа годзе ён быў абвешчаны Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень сітуацыя ў дачыненні інвалідаў застаецца вельмі актуальнай і важнай для нашай краіны. Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на канец 2013 года на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзілася 508,4 тыс. інвалідаў, у тым ліку 231,7 тыс. мужчын і 276,7 тыс. жанчын. З агульнага ліку інвалідаў 25,1 тыс. – дзеці ў узросце да 18 гадоў.

Людзі з інваліднасцю павінны разглядацца як неад'емная частка грамадства, бо кожны чалавек валодае ўласнай харызмай і наборам пэўных здольнасцяў. Яны маюць права на ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і рэлігійных правоў нароўні з іншымі людзьмі.

У сваёй працы Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” вельмі часта звяртае сваю ўвагу на становішча людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Адным з яркіх прыкладаў аказання дапамогі такім людзям з'яўляецца доўгатэрміновы дабрачынны праект па будаванні дзіцячай вёскі для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў г. Гомель(“Карытас” Пінскай дыяцэзіі). Галоўная мэта праекта – стварэнне ўмоў для годнага жыцця дзяцей з наборам магчымасцяў для развіцця і раскрыцця здольнасцяў, паляпшэнне якасці жыцця дзяцей, адкрыццё ўнікальнасці асобы кожнага з іх. На сённяшні дзень дом-інтэрнат ужо функцыянуе тры гады па сістэме сямейнага тыпу. Дзеці жывуць у 4 доміках, за кожны з іх адказная адна сястра-манашка. У кожным доміку свае выхавальнікі і нянечкі, да якіх дзеці вельмі хутка прывыкаюць і любяць. Для дзяцей праводзяцца ранішнікі і адзначаюцца розныя святы: дні народзінаў, дні домікаў, дні Анёлаў Ахоўнікаў, Каляды, Вялікдзень і г.д. Дзеці заўсёды вельмі ўсхвалявана рыхтуюцца да гэтых святаў і чакаюць іх з нецярпеннем.

Дзіцячая вёска ў горадзе Гомелі – далёка не адзіная форма аказання дапамогі у межах працы нашай дабрачыннай арганізацыі дзецям, якія не маюць магчымасці на паўнацэнны ўдзел у грамадстве. Так, з 2013 года, дзякуючы дапамозе арганізацыі «Карытас», у ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 30 г. Гродна” быў распачаты ўнікальны дабрачынны праект. І ўжо ў верасні 8 дзяцей ад 2 да 6 гадоў прыйшлі ў абноўленую групу, зробленую па ўсіх патрабаваннях да памяшканняў для выхавання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзякуючы гэтаму праекту дзеці атрымалі магчымасць гуляць, займацца са спецыялістамі, узаемадзейнічаць з аднагодкамі.


2 снежня 2014 г. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі арганізаваў акцыю па зборы канцылярскіх тавараў і сродкаў асабістай гігіены ў адным з найбуйнейшых гіпермаркетаў вобласці «Еўраопт» для дзяцей з парушэннем слыху і зроку, якія жывуць у школах-інтэрнатах Ленінскага раёна г. Гродна і засталіся без апекі бацькоў. 

Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў і карысталася вялікай папулярнасцю ў грамадзянаў горада. І за час правядзення валанцёрамі «Карытас» было сабрана 7 вялікіх гандлёвых калясак падарункаў.  У акцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі рэгіянальнага тэлепраекта «Ведай нашых», якія прадэманстравалі свет глухіх дзяцей з дапамогай музыкі.

 

Паўнапраўны ўдзел інвалідаў у жыцціны Міжнародны дзень інвалідаў, адна з мэт, пастаўленых у Сусветнай праграме дзеянняў у дачыненні да інвалідаў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы