У сучасным свеце падлеткі і школьнікі вельмі часта выкарыстоўваюць выраз “Маю права!”. Але не кожны з іх у поўні асэнсоўвае, якое значэнне ён мае. Таму, 20 лістапада 2014 года для дзяцей з розных школ мікрараёна “Серабранка” і 15 выхаванцаў Дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай ўстановы адукацыі “Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска” Дабрачыннай арганізацыяй “Карытас” сумесна з прадстаўнікамі Гарадскога Грамадскага з'яднання па папярэджанні жорсткага звароту з дзецьмі «Дзеці – не для насілення» і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь была арганізавана інтэрактыўная навучальная экскурсія на трамваі “Я маю права!”.
Дату выбралі невыпадкова: менавіта ў гэты дзень, 25 год таму, была падпісана “Канвенцыя ААН пра правы дзіцяці”. “Канвенцыя” — гэта міжнародны прававы дакумент, які вызначае правы дзяцей у дзяржавах-удзельніках. Канвенцыя пра правы дзіцяці з'яўляецца першым і асноўным міжнародна-прававым дакументам абавязковага характару, прысвечаным шырокаму спектру праў дзіцяці.
Для дзяцей была падрыхтавана вельмі цікавая праграмма, падчас якой яны мелі магчымасць як узнавіць свае веды пра правы і абавязкі, але і даведацца штосьці новае і цікавае. Праграма была зроблена ў форме гульні: некаторыя заданні былі самастойныя, а іншыя – размеракаваны па групах ад 2 да 5 чалавек. У ходзе гульняў хлопцы і дзяўчаты больш дасканала пазналі, як трэба паводзіць сябе ў розных сітуацыях, якія асноўныя правы мае чалавек. За кожны правільны адказ дзеці атрымлівалі памятныя сюрпрызы.
“Мне вельмі спадабалася гэта экскурсія, таму што было весела і пазнавальна. Я даведалася вельмі шмат цікавай інфармацыі пра свае правы і абавязкі, і гэтымі ведамі я падзялюся са сваімі сябрамі ў школе” – расказала нам Яна, адна з удзельніц экскурсіі. “Для мяне гэта экскурсія прынесла шмат радасці і карыснай інфармацыі. Я вельмі рада, што ў мяне была магчымасць папоўніць веды пра мае правы і абавязкі. Спадзяюся, што ў будучыні я буду імі карыстацца часцей і вучыць ім іншых,” – падзялілася сваімі думкамі ячшэ адна дзяўчынка Валерыя.
Пасля экскурсіі ўсіх чакаў салодкі стол і падарункі. Таксама кожнаму з падлеткаў раздалі анкету пра правы і абавязкі. Мне здаецца, што пасля такой цікавай праграмы ўсе маглі лёгка адказаць, ці добра яны ведаюць свае правы і абавязкі.
Сваімі ўражаннямі ад праведзенага свята падзялілась Маргатыта Прахіна, прадстаўнік Гарадское Грамадскае з'яднанне па папярэджанні жорсткага звароту з дзецьмі «Дзеці – не для насілення»: “Дадзенае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю падпісання “Канвенцыі пра правы дзіцяці”, праводзілася сумеснымі намаганнямі рэлігійнай, дзяржаўнай і грамадскай арганізацый. Задумка спецыялістаў «Карытас» правесці яго ў незвычайным «нефармальным» становішчы аказалася вельмі ўдалай. Адна справа, калі да дзяцей прыходзяць у школу і праводзяць з імі розныя гутаркі, і зусім іншае, калі яны едуць у трамваі, упрыгожаным рознакаляровымі шарамі спецыяльна для іх, у якім з імі гуляюць у гульні і праводзяць займальную віктарыну. Дзеці адчувалі сябе вольна, нязмушана, і сапраўды ўспрымалі тое, што адбываецца як свята. Яны з зацікаўленасцю і захопленасцю прымалі ўдзел у розных гульнях па правах дзіцяці, і адказвалі на пытанні віктарыны, пры гэтым часта адказы адрозніваліся вялікай арыгінальнасцю. Нам было асабліва цікава абмеркаваць тэму, звязаную з канфліктам праў. Падчас мерапрыемствы дзецям было прапанавана разгледзець некалькі сітуацый, у якіх правы аднаго чалавека ўступалі ў канфлікт з правамі іншага. Мы прапанавалі ўдзельнікам падумаць, якім чынам можна дазволіць паўсталыя канфлікты. Трэба сказаць, што выхады прапанаваліся самыя розныя, але цешыць тое, што ўсё яны былі накіраваны на выкананне праў абодвух бакоў. Дадзеная мерапрыемства яшчэ раз паказала, што ў працы з дзецьмі трэба выкарыстоўваць самыя розныя формы і не баяцца эксперыментаваць. Апроч таго, з'яднаўшы намагання дзяржаўных, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, можна дасягнуць вельмі шмат і аказваць дзецям рэальную дапамогу”.
Таксама свае думкі выказала і прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Алла Бардзілоўская: “Такія мерапрыемствы вельмі важныя як для дзяцей, так і для дарослых. І, як бы банальна не гучала, што дзеці – наша будучыня, але гэта сапраўды так, і ад таго, як мы выхаваем нашых дзяцей, якія ўменні, навыкі ім прыўём цяпер, такой надалей будзе наша будучыня. Важна дзяцей навучаць ведаць не толькі свае правы, але і абавязкі. У наш час цяжка чымсьці здзівіць дзяцей. Таму, каб данесці да іх нейкую важную інфармацыю, трэба скарыстаць нестандартныя метады і падыходы вывучэння права, у тым ліку, і інфармацыйныя тэхналогіі (у прыватнасці, і «Дзіцячы прававы сайт»). Гэта першы досвед супрацоўніцтва з Дабрачыннай арганізацыяй «Карытас» і Гарадскога Грамадскага з'яднання па папярэджанні жорсткага звароту з дзецьмі «Дзеці – не для насілення», які не пакінуў абыякавым ні дзяцей, ні дарослых. Апроч таго, што гэта дзень падпісанні «Канвенцыі ААН пра правы дзіцяці», ён супаў з першым снегам”.
“Для нас гэта першы досвед правядзення падобнага мерапрыемства, але, у цэлым можна сказаць, што ён паспяховы”, – перадаў свае словы на гэты тэмат дырэктар “Нацыянальнага Карытас” кс. Віктар Гайдукевіч SDB. “На маю думку, менавіта такая форма падачы інфармацыі для сучасных дзяцей з’яўляецца больш эфектыўнай. Мы спадзяёмся, што гэта толькі пачатак супрацоўніцтва паміж “Карытас” і такімі арганізацыямі, як Гарадское Грамадскае з'яднанне па папярэджанні жорсткага звароту з дзецьмі «Дзеці – не для насілення» і Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, які прынясе велізарныя плёны ў будучыні”.