11 чэрвеня ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска адбыўся семінар Іво Сэльнера “Шлях да самастойнага жыцця – патэнцыял майго дзіцяці”. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступіла Рэгігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з аўстрыйскай арганізацыяй “Карытас Лінц”.
Іво Сэльнер з’яўляецца аўтарам кніг “Мифы и факты о людях с умственными ограничениями” і “Синдром аутизма”. Шмат год Іво Сэльнер працаваў у якасці кансультанта па пытаннях выхавання, педагогікі і псіхалогіі, праводзіў семінары для бацькоў і спецыялістаў у розных краінах свету.
На семінары прысутнічалі бацькі дзяцей з інваліднасцю, а таксама спецыялісты з дзяржаўных установаў. На пачатку сустрэчы ўсіх удзельнікаў прывітала намеснік дырэктара Рэлігійнай місіі “ДКТ Карытас” ККББ Кацярына Мароз. Тэарэтычная частка семінара распачалася прэзентацыяй, якая пазнаёміла ўсіх прысутных з асноўнымі тыпамі і прыкметамі разумовай інваліднасці. Пасля прэзентацыі адбылася размова Іво Сэльнера з удзельнікамі, падчас якой былі абмеркаваны практычныя пытанні выхавання дзяцей з інваліднасцю. Напрыканцы семінара ўсе ўдзельнікі атрымалі ў якасці падарунка кнігу Іво Сэльнера “Мифы и факты о людях с умственными ограничениями” з аўтографам аўтара.