29 снежня супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведалі інвалідаў, а таксама малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і.
З каляднымі віншаваннямі і падарункамі супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства наведалі інвалідаў, малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і, у якіх выхоўваецца пяць і больш дзяцей, з Брэсцкага, Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў.
Падарункі з прадуктамі харчавання і прысмакамі былі закуплены дзякуючы дапамозе добрых людзей, а таксама на сродкі, сабраныя ў скарбонках і супермаркетах сеткі «Евроопт», на аўтазапраўках і ў брэсцкім універмагу.
У год, калі Касцёл у Беларусі заахвочвае скіраваць позірк на Божую Міласэрнасць, «Карытас» Пінскай дыяцэзіі стараецца дапамагчы матэрыяльна і духоўна інвалідам і ўсім, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, каб любоў Бога і падтрымка бліжняга дапамагалі ім не заставацца сам-насам са сваёй бядой.
Галіна Герусь, фота Веранікі Клеўжыц