2 студзеня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, дзяцей-сірот.

Валанцёры віцебскага «Карытас» дапамаглі арганізаваць цікавую і незабыўную сустрэчу. Дзяцей чакалі на свяце займальныя конкурсы, віктарыны і, безумоўна, салодкія пачастункі.

 Сустрэча праходзіла ў вясёлай, святочнай атмасферы. Радаваліся дзеці, а разам з імі іх бацькі.

Такія калядныя сустрэчы былі праведзены ў парафіях у Браславе, Глыбокім, Лынтупах.

Віцебскі «Карытас» шчыра ўдзячны за матэрыяльную падтрымку «Карытас» Прагі і валанцёрам, дзякуючы якім і было магчымым гэтае дзіцячае свята.

      

Аліна Сарокіна

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы