Развіццё сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла і канкрэтная дапамога іншым у арганізацыі “Карытас” робяцца вельмі часта дзякуючы тым, хто ў свой вольны час гатовы прысвяціць сябе і сваё сэрца іншым.
Як і любая іншая праца, валанцёрская дзейнасць, каб выконваць яе якасна і эфектыўна, патрабуе граматных падыходаў і адпаведных ведаў.
Рэальнасць і выклікі часу паставілі перад таварыствам “Карытас” у Беларусі заданне – стварыць валанцёрскі рух, які аб’ядноўваў бы ўсю краіну. Праект “Рука дапамогі” па развіцці валанцёрскага руху ў Беларусі збірае ўсе прадстаўніцтва “Карытас” ( па 5 чалавек ад кожнай дыяцэзіі) для фармацыі лідэраў, якія змогуць пасля самастойна зарганізаваць працу добраахвотнікаў у сваіх дыяцэзіях.
Ужо адбылося афіцыйнае прыняцце ў валанцёры, а сённяшні дзень сабраў усіх зацікаўленых на практычны цікавы трэнінг “Кіраванне валанцёрскай дзейнасцю”. Насычаная праграма двух дзён прадугледжвае ўводзіны ў працу валанцёраў – планаванне, матывацыя, мастацтва камунікацыі, праблемы і іх вырашэнне, а таксама навыкі працы з групамі – кіраванне, прававая база і навучэнне груп. На ўрачыстым завяршэнні праграмы валанцёрам будуць уручаны “залікоўкі”.
Вядучай трэнінгу з’яўляецца Галіна Бядуліна, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, якая мае 10-гадовы вопыт кіравання рэспубліканскім грамадскім аб’яднанні “Звеставанне” і на сённяшні дзень кансультат моладзевых сацыяльных праграм беларускай асацыяцыі клубаў “ЮНЭСКА”. Дарэчы, акрамя багатай практычнай дзейнасці, трэнер з’яўляецца экспертам ў сацыялогіі кіравання, у свой час абараніла дысертацыю ў гэтай галіне навукі.
Як адзначыла сама трэнер курса, сацыёлаг па адукацыі, сабраныя людзі вельмі яркія асобы – міласэрныя, адкрытыя, ініцыятыўныя, сумленныя і з вялікім сэрцам. А значыць, што якаснаму і трываламу беларускаму руху валанцёраў у арганізацыі “Карытас” быць.