22 лістапада у цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы адбылася сустрэча супрацоўнікаў “Карытас” з Беларусі з аўстрыйскім экспертам па пытанню распрацоўкі ўнутранага дакумента арганізацыі ў палітыцы аховы праў дзяцей.
Прававая дапамога дзіцяці, а перш за ўсё прафілактыка злоўжыванняў і злачыннасцяў супраць самых безабаронных нягледзячы на шматлікія праграмы з’яўляецца актуальнай для нашага грамадства.
Адрасатамі многіх праектаў дабрачыннага таварыства “Карытас” з’яўляюцца дзеці. Як абараніць дзіця перад праблемай насілля ( у розных яго праявах)? Як спецыялістам заўважыць па паводзінах дзіцяці, што яно сталася ахвярай злоўжывання? І як можна абараніць арганізацыю ад прыхода тых, каму забаронена працаваць з дзецьмі і прадухіць трагедыі?
“Карытас” жадае зрабіць свой унёсак у рашэнні гэтых праблем і перш за ўсё, дзейнічаць на карысць дзетак. Таму ў межах праекта “Перш за ўсё сям’я, права дзіцяці – зараз” беларускімі спецыялістамі арганізацыі быў распрацаваны ўнутраны дакумент па ахове праў дзецей. У ім адлюстраваны асноўныя хрысціянска-маральныя каштоўнасці працы “Карытас”, сфера ўжывання дакумента, межы адказнасці за злоўжыванне, спосабы распазнання ахвяр гвалту, сістэма прафілактыкі і рэагавання, этычны кодэкс, кодэкс паводзінаў і г.д.
Зараз на заключным этапе працы па зацвярджэнні дакумента эксперт з Аўстрыі Вальтрауд Гугербаер дзеліцца сваім вопытам і дапаўненнямі. Яна з боку аўстрыйскіх партнёраў прымае ўдзел ў рапрацоўцы ўнутраных стандартаў “Карытас” краін СНД па працы з дзецьмі .
Як адзначае дырэктар каталіцкага таварыства “Карытас” кс. Віктар Гайдукевіч, гэты дакумент у будучыні станецца асноўным зводам правіл “Карытас” для валанцёраў і супрацоўнікаў па працы з дзецьмі.