Куды за новымі ўражаннямі паехалі каля тысячы дзецей з Беларусі і як арганізаваны гэты адпачынак? Што такое педагогіка Януша Корчака і як згодна з ёй ўспрымаецца і выхоўваецца дзіця?
Беларускі “Карытас” яшчэ ад пачатку сваёй дзейнасці робіць вялікі акцэнт на адпачынку дзяцей. Пасля Чарнобыльскай катастрофы гэтая тэма асабліва актуальная для нашай краіны ды і ўвогуле, здаўна вядомая аксіёма- ўсё лепшае – дзецям…
Аздараўленне дзяцей праводзіцца ў розных краінах свету і на тэрыторыі нашай краіны. Цеснае і вельмі плённае супрацоўніцтва налажана ў гэтай галіне з Карытас Польшча.
Так і ў гэтым годзе па цэлай Польшчы зарганізаваны летнікі для дзяцей з Беларусі. 17 дыяцэзіяльных Карытас гасцінна прымаюць больш за 1000 беларускіх маленькіх гасцей у самых прыгожых кутках Польшчы. Групы збіраюцца арганізацыяй “Карытас” з усіх дыяцэзій Беларусі, і выбіраюцца асабліва дзеці з сямей, дзе складанае матэрыяльнае і сацыяльнае становішча.
Кожны Карытас з суседняй краіны, арганізоўваючы адпачынак для беларускіх дзетак, распрацоўвае сваю індывідуальную праграму, але ўсе яны маюць за аснову прынцыпы выхавання Януша Корчака - вельмі вядомай асобы ў польскай педагогіцы. У першай палове ХХ ст.гэты урач, настаўнік, пісьменнік стварыў сваю арыгінальную педагагічную сістэму, дамінуючай рысай якой з’яўляецца павага да дзіцяці як асобы і партнёра ў працэсе выхавання і асабліва самавыхавання.
Прысвяціўшы рэшту свайго жыцця дзецям і працуючы ў дамах для сірот, Януш Корчак ствараў там своеасаблівае дзіцячае “грамадства” на законах справядлівасці, роўнапраўя і абавязкаў, дзе працаваў “суд”, “парламент”, “сістэма дзяжурств” і іншыя інстытуты. Так-так, размова ідзе аб здаровым самакіраванні, дзе дзеці мелі апеку адзін над другім,а адначасова выхоўвалася адказнасць і адчуванне супольнага кола.
Такі падыход у працы з дзецьмі актыўна ўжываюць супрацоўнікі “Карытас”. Дарэчы, такіе летнікі аб’ядноўваюць польскіх, украінскіх і беларускіх дзяцей, таму можам з ўпэўненасцю казаць пра інтэграцыйна- міжнародны аспект такіх спатканняў і актуальнасць і рэалізацыю закліку “адчуць сябе адной сям’ёй”. Для многіх дзетак гэта адзіная магчымасць выехаць некуды на адпачынак падчас канікул, а таксама пазнаёміцца лепш з культурай і мовай суседняй дзяржавы.
Усе бацькі і самі дзеці вельмі ўдзячныя Пану Богу і “Карытас” за споўненыя дзіцячыя мары і сэрцы, поўныя ўражанняў, ну і канешне ж, за цудоўную магчымасць адпачыць.