Праз некалькі дзён ў Беларусі будзе адзначацца Дзень Маці, калі зноў і зноў узносяцца словы падзякі для тых, праз каго мы прыйшлі на гэты свет, за іх чулае, любячае сэрца. Шмат прыгожых слоў і віншаванняў ужо сказана і будзе сказана ў гэтыя дні за тую любоў і штодзенны клопат, які часам, застаецца незаўважаным і за які не заўсёды гаворым дзякуй.
14 кастрычніка дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” разам з дабрачынным гуманітарным мясцовым фондам “Гармонія гукаў” арганізоўвае свята для мам і дзяцей з праблемамі слыху.
Арганізатары свята не проста так выбралі катэгорыю мам, якія выхоўваюць дзяцей з праблемамі слыху.
Такім дзецям патрэбны спецыльны медыцынскі нагляд, спецыяльныя апараты для слыху, якія нямала каштуюць і сказваюцца на сямейным бюджэце. Таксама гэтыя дзеці патрабуюць больш ўвагі мам і, часам, іх праца і высілкі па адаптацыі дзіцяці ў грамадства зусім незаўважныя.
Арганізатары мерапрыемства імкнуцца напоўніць святочнымі пазітыўнымі эмоцыямі штодзённасць гэтых мам, падтрымаць іх і запэўніць, што яны не адны ў сваіх праблемах.
Мы запрашаем ўсіх жадаючых раздзяліць свята для дзетак гэтай катэгорыі і іх мам. Хай сэрцы будуць напоўнены радасцю і мамы, адчуўшы цяпло і ўвагу ў гэты прыгожы дзень, з новымі сіламі і аптымізмам даюць цяпло і падтрымку сваім дзеткам.
Просім аб жаданні ўдзельнічаць ў мерапрыемстве паведаміць загаддзя (+375 44 791 78 87)