З 8 па 18 верасня ў Беларусі адбывалася таварыская сустрэча валанцёраў з Карытас Польшча і Карытас Гродна у рамках міжнароднага праекту “Гісторыя дабрачыннасці на беларускіх землях да ІІ Сусветнай Вайны”. Гэты праект, які распачаўся у 2013 годзе, мае на мэце і адукацыйныя мерапрыемствы, накшталт такога, якое адбывалася ў гэтыя дні.
Удзельнікі ( 20 валанцёраў з Польшчы і 12 з Беларусі) мелі магчымасць наведаць самыя прыгожыя мясціны нашай краіны, звязаныя з багатай культурай і традыцыяй.
Зведваючы музеі, слухаючы цікавыя канферэнцыі, дзелячыся думкамі пра актуальныя праблемы, захапленні сучаснай моладзі, а таксама вопытам працы, валанцёры абедзвюх краін карысна і актыўна правялі час.
Дні сустрэч былі насычаныя курсам цікавых канферэнцый на тэму традыцыі, культуры, архітэктуры, сустрэчамі з гісторыкамі, культуразнаўцамі, і “практычнай” праграмай - беларусы выкарысталі нагоду паказаць Бацькаўшчыну і значныя аб’екты культуры і архітэктуры – Брэст, Гродна, Нясвіж, Мір і Мінск, Пінск, Ружаны, з’ездзіць у Белавежскую Пушчу.
Надоўга запомняцца валанцёрам “Карытас” з абедзвюх краін і вечары нацыянальных культур са смачна прыгатаванымі стравамі. Польскія валанцёры засталіся ў захапленні ад Беларусі і прыйшлі да высновы, што вельмі многае нас аб’ядноўвае.
Паводле сведчаняў удзельнікаў мерапрыемства, гасцей найбольш здзівіла ў Беларусі чысціня і парадак, прыгожыя зялёныя краявіды і прыбраныя гарады, а таксама гасціннасць арганізатараў.
Як адзначаюць адказныя за праект – Ян Кот – з беларускага боку і Рафал Хібоўскі - з польскага – такія сустрэчы вельмі карысныя для ўдзельнікаў і надоўга запомняцца яркімі ўражаннямі і ўжо зараз даюць плёны сваёй працы. Усе адзначылі неабходнасць адраджаць дабрачынную і валанцёрскую традыцыю такую неабходную сённяшняму свету. І такіх сустрэч будзе шмат, бо акрамя іншага развіваюць не толькі духоўнасць, але аб’ядноўваюць народы.