“Каб доўга і якасна працаваць…”
29 верасня ў офісе Нацыянальнага "Карытас" прайшла “Рада дырэктароў", на якой абмяркоўваліся штодзённыя пытанні і прымаліся пэўныя рашэнні аб далейшай дзейнасці арганізацыі. На сустрэчы прысутнічалі дырэктары ўсіх дыяцэзіяльных "Карытас", дырэктар Нацыянальнага "Карытас", а таксама запрошаны госць спадар Сяргей Гоцін.
21 верасня адзначаецца міжнародны дзень міру
Слова мір гэта штодзённая рэальнасць, калі дзеці ходзяць у школу, дарослыя людзі на працу, і жыццё ідзе сваім ходам. Пры ўсім гэтым, бясцэнны дар міру можа абясцэньвацца і нікім асабліва не заўважацца. Але, на жаль, для многіх людзей у сучасным грамадстве мір гэта не рэальнасць, а адмысловая мара, да якой яны імкнуцца.
У 1987 годзе Генеральная асамблея ААН абвясціла міжнародны дзень міру, і ўстанавіла яго святкаванне на трэці аўторак верасня. З 2002 года міжнародны дзень міру штогод адзначаецца 21 верасня. З тых часоў гэтая дата ўспрымаецца як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.
Беларусы абмеркавалі будучыню моладзі ва Усходняй Еўропе на кангрэсе ў «Рэнавабіс»
З 2 па 4 верасня ў Баварскім Фрайзінгу прадстаўнікі Нацыянальнага і Мінска-Магілеўскага Карытас прымалі ўдзел у 19 Міжнародным кангрэсе "Рэнавабіс". Сёлета кангрэс быў прысвечаны моладзі Ўсходняй Еўропы, яе клопатам, а таксама перспектывам ў жыцці і ў веры. Мэтай кангрэса было абмеркаванне палітычных, эканамічных і рэлігійных абставін, у якіх жыве моладзь Ўсходняй Еўропы.
“Laudato si’” – пра клопат аб супольным доме
“Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія зараз падрастаюць?” (160). Гэтае пытанне знаходзіцца ў сэрцы “Laudato si’” – доўгачаканай энцыклікі папы Францішка аб клопаце пра супольны дом чалавецтва. І Пантыфік працягвае: “Гэтае пытанне тычыцца асяроддзя не толькі ў вузкім сэнсе, бо немагчыма разглядаць яго ізалявана”, а вядзе да разважання пра сэнс жыцця і каштоўнасці, якія закладзены ў фундамент сацыяльнага існавання: “Дзеля якой мэты мы прыйшлі ў гэты свет? Дзеля чаго працуем і за што змагаемся? Чаму гэтая зямля мае патрэбу ў нас?”. “Калі мы не паставім перад сабой гэтыя глыбокія пытанні, – піша Пантыфік, – не думаю, што наш клопат пра экалогію зможа прынесці значныя вынікі”.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.