Сусветны дзень дзіцяці
Сёння ўвесь свет святкуе дзень сваёй будучыні, якая, і ніхто з гэтым не паспрачаецца, у дзецях. ААН прапанавала адзначаць Сусветны дзень дзіцяці 20 лістапада ў сувязі з тым, што два галоўныя дакументы па абароне правоў нашай «будучыні» былі прыняты якраз у гэты дзень.
Спачатку гэта была «Дэкларацыя правоў дзіцяці» (1959 г.) і пазней «Канвенцыя правоў дзіцяці» (1989 г.).
На сёння Канвенцыю ратыфікавалі амаль усе краіны свету. Дзякуючы ёй ва ўсіх рэгіёнах свету ўносяцца змены ў заканадаўства, пераглядаецца палітыка і змяняецца стаўленне да дзяцей, якія зараз надзелены ўласнымі правамі, а таксама змяняюцца падыходы да дзейнасці, накіраванай на падтрыманне гэтых правоў.
Свята ў дзіцячай вёсцы: новая гульнявая пляцоўка, літургія, канцэрт
Традыцыйны Дзень Анёла-Ахоўніка адзначылі ў гомельскай Дзіцячай вёсцы (Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). У інтэрнаце адбылася праваслаўная Літургія, якую правёў іерэй Свята-Траецкага храма айцец Мікалай Кадацкі, пасля чаго дзеці выступілі з канцэртам, а каталіцкія сёстры бэнэдыктынкі, якія апякуюцца дзецьмі, разам з персаналам падрыхтавалі салодкі стол.
Характэрна, што да свята ў Дзіцячай вёсцы з'явілася вулічная гульнявая пляцоўка, на якую збірала ахвяраванні Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць». Дырэктар арганізацыі Валянціна Казлова і ўвесь персанал дзякуюць тым, хто ахвяраваў грошы для дзяцей-інвалідаў, бо яны такім чынам развіваюцца, і вулічная гульнявая пляцоўка была вельмі неабходная. ТАА «100 гульняў» прадаставіла пляцоўку са зніжкай і бясплатна ўсталявала яе. Падчас свята айцец Мікалай асвяціў гульнявую пляцоўку.
Папа Францішак- дзяліцца не лішнім, а патрэбным
Сапраўдная любоў здзейсняецца не з таго, што лішняе, але з самага неабходнага, адзначыў папа Францішак каментуючы евангельскую прыпавесць аб беднай удаве перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 8 лістапада 2015 г.
“Евангельскі ўрывак на гэту нядзелю складаецца з двух частак: у адной з іх апісваецца якімі не павінны быць вучні Хрыста; а ў іншай прапануецца ўзорны ідэал хрысціяніна, – заўважыў Пантыфік. – Пачнем з першай: як не павінны рабіць. У першай частцы Езус ставіць у папрок кніжнікам, настаўнікам закону, тры хібы, якія дэманструюць іх стыль жыцця: пыху, прагнасць і крывадушнасць. Яны любяць “прывітанні на рынках, і першыя лавы ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах” (Мк 12,38-39).
Дзень "Карытас" прайшоў у гродзенскай парафіі
8 лістапада ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў ужо традыцыйны парафіяльны дзень "Карытас". Мэта гэтага мерапрыемства азнаёміць парафіян з дзейнасцю “Карытас” ў Гродзенскай дыяцэзіі і ў Беларусі ў цэлым. Варта адзначыць, што вернікі з вялікім задавальненнем падтрымалі гэтую акцыю.
Падчас святой Імшы дырэктар “Карытас-Гродна” ксёндз Віталій Дабраловіч заклікаў усіх прысутных падтрымаць дабрачынныя праекты.
Ён адзначыў, што зрабіць гэта можна як фінансава, так і духоўна- праз асабістую малітву. Другі від дапамогі кс. Віталій адзначыў перш за ўсё. У вернікаў парафіі была магчымасць сваімі вачыма ўбачыць дзейнасць “Карытас-Гродна” праз мабільную фота-выставу.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.