8 лістапада ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў ужо традыцыйны парафіяльны дзень "Карытас". Мэта гэтага мерапрыемства азнаёміць парафіян  з дзейнасцю “Карытас” ў Гродзенскай дыяцэзіі і ў Беларусі ў цэлым. Варта адзначыць, што вернікі з вялікім задавальненнем падтрымалі гэтую акцыю.

Падчас святой Імшы дырэктар “Карытас-Гродна” ксёндз Віталій Дабраловіч заклікаў усіх прысутных падтрымаць дабрачынныя праекты.

Ён адзначыў, што зрабіць гэта можна як фінансава, так і духоўна-  праз асабістую малітву. Другі від дапамогі кс. Віталій адзначыў перш за ўсё. У вернікаў парафіі была магчымасць сваімі вачыма ўбачыць дзейнасць “Карытас-Гродна” праз мабільную фота-выставу.

Калектыў “Карытас-Гродна” выказвае падзяку ўсім парафіянам, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве. Таксама словы падзякі складаюцца ксяндзу-пробашчу Аляксандру Раманоўскаму і ўсім валанцёрам, якія прыйшлі на дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні дня "Карытас”.

Алег Гарбачоў

 

  

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы