Калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сямей прайшла ў "Карытас" Гродна
У межах «Калядных дабрачынных акцый» рэлігійнай місіі «Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі была арганізавана і праведзена калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем’яў, якія ўдзельнічаюць у праграме «Adopce na dálku».
Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і вясёлым. У госці да дзяцей завітаў святы Мікалай. Дзеці з цікавасцю расказвалі вершы, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах, за што атрымлівалі салодкія прызы і падарункі ад святога Мікалая.
Калядную акцыю па зборы падарункаў для дзяцей правёў "Карытас" Гродна
19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па зборы падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы.
Калядная акцыя "Карытас"- больш, чым проста хэндмэйд
20 снежня тэрыторыя Чырвонага Касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц "Карытас". Таму што менавіта ў чацвёртую нядзелю Адвэнту прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў "Карытас" прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
Гэтыя вырабы можна было набыць у падарунак родным і знаёмым на Калядныя святы, а таксама дзеля таго, каб упрыгожыць Вігілійны стол.
Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”
17 снежня ў цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.