Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста адзначаюць 27 студзеня
Свята было зацверджана ў 2005 годзе на спецыяльным пасяджэнні генеральнай Асамблеі ААН, прымеркаванай да шасцідзесятай гадавіны вызвалення нацысцкага канцлагера. За аснову даты быў узяты дзень вызвалення савецкімі войскамі Асвенцыма - сумна вядомага канцлагера, які знаходзіўся ў гады вайны на тэрыторыі Польшчы.
Сумная статыстыка сведчыць, што за перыяд свайго дзеяння Асвенцым загубіў не менш за паўтары мільёнаў нявінных людзей, у ліку якіх жанчыны і малыя дзеці. У многіх краінах 27 студзеня праходзяць жалобныя цырымоніі. Паважаючы памяць нявінных ахвяраў, грамадзяне ўскладаюць вянкі і кветкі да мемарыяльных дошках і помнікаў.
Размова аб міласэрнасці з Марынай Ткач
Усе мы добра ведаем, што 8 снежня 2015 года Каталіцкі касцёл распачаў Юбілейны Год Міласэрнасці.З гэтай нагоды сёння жадаем паразмаўляць з Вамі аб міласэрнасці і аб тым, як набыць гэтую якасць сучснаму чалавеку.
І, як заўсёды, на пачатку давайце адкажам на пытанне: што ж такое міласэрнасць?
Міласэрнасць - гэта дабрыня і спачувальнае стаўленне да чалавека, на аснове любові да Бога і да чалавечай душы. Міласэрнасць прадугледжвае прыняцце, гэта значыць цярпімае стаўленне да недасканаласцяў іншых, здольнасць не асуджаць (ўмець дараваць), а цярпліва дапамагаць, выяўляючы сапраўдную дабрыню ў справах і сваіх пачуццях. Такім чынам, міласэрнасць прадугледжвае раскрытыя ў чалавеку якасці - дабрыні, любові, спагады і спачування, прабачэння.
18 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча валанцёраў "Карытас" Гродна
Сустрэча традыцыйна распачалася Св.Імшой у катэдральным Касцёл св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры накіраваліся ў галоўны офіс "Карытас” Гродна.
На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага "Карытас" ксёндз Віталій Дабраловіч.
Перад дзяленнем аплаткай ксёндз Віталій нагадаў прысутным аб важных якасцях валанцёра: "Нягледзячы на тое, што свята Нараджэння Хрыста ўжо прайшло, мы заўсёды павінны памятаць, што Езус нарадзіўся дзеля таго, каб несці ў свет святло, любоў, дабро і памяркоўнасць. Менавіта памяркоўнасць з'яўляецца адным з галоўных якасцяў валанцёра, бо людзі, з якімі звязана наша дзейнасць, бываюць рознымі, але ўсе яны заслугоўваюць любові, разумення і дапамогі. Давайце будзем сваёй памяркоўнасцю і добрымі ўчынкамі праяўляць сваю веру і даваць людзям штуршок да пераменаў у сваім жыцці.”
"Карытас" Пінскай дыяцэзіі зладзіў сустрэчу і пачастунак для пажылых і самотных
У Год Міласэрнасці «Карытас» Пінскай дыяцэзіі асабліва дапамагае пажылым і адзінокім людзям. 17 студзеня пасля святой Імшы валанцёры сабралі іх на святочную сустрэчу.
Прысутныя спявалі рэлігійныя песні, расказвалі жыццёвыя гісторыі, частаваліся рознымі харчовымі вырабамі, якімі падзяліліся прадпрыемствы г. Брэста.
«Праўдзівасць Касцёла пацвярджаецца шляхам міласэрнай і спагадлівай любові. Касцёл жыве вялікім жаданнем удзяляць міласэрнасць», - вучыць Святы Айцец Францішак у буле «Misericordiae Vultus». На сустрэчы панаваў дух любові, адкрытасці і добразычлівасці. Яна прынесла задавальненне, добры настрой і надзею на лепшае.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.